viasna on patreon

Адмова ў выкліку адваката, асабісты агляд мужчынам: у Мінгарсуд падалі скаргу на "суткі" Таццяны Батура

2021 2021-12-07T10:35:33+0300 2021-12-07T11:30:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Адвакат Таццяны Батура, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе падчас спробы трапіць на суд да палітзняволенай Вольгі Залатар, 6 снежня падаў скаргу на рашэнне суддзі Таццяны Полулех. Суд над дзяўчынай адбыўся 1 снежня. Агулам яна правядзе за кратамі 30 сутак. Адвакат лічыць, што з тымі парушэннямі, з якімі матэрыялы трапілі да суддзі, справу мусілі вярнуць справу на дапрацоўку або наогул спыніць яе. Адвакат дзяўчыны знайшоў шэраг сур’ёзных парушэнняў па справе. Так, у РУУСе было парушанае права Таццяны на азнаямленне з матэрыяламі справы. Ні пратакол, ні ўсе матэрыялы справы Таццяне нават не прапаноўвалі падпісаць.

Таксама ў РУУСе дзяўчына неаднаразова патрабавала выклікаць адваката. Супрацоўнікі міліцыя гэта праігнаравалі, парушыўшы права Таццяны на абарону.

Асабліва сур’ёзным парушэннем адвакат дзяўчыны лічыць тое, што «асабісты агляд» дзяўчыны праводзіў мужчына. Гэта недапушчальныя парушэнне правоў Таццяны. Але пратакол агляду чамусьці да матэрыялаў не далучылі.

Апроч гэтага, адвакат звярнуў увагу і на тое, што фактычна Таццяну ніхто не збіраўся вызваляць з ЦІПа. Так, яна чатыры гадзіны незаконна ўтрымлівалася пад вартай у ЦІПе на Акрэсціна да моманту перазатрымання. Падчас суда Таццяна паведаміла, што ёй нават не далі распісацца ў «журнале вызвалення» ў ЦІПе. Зыходзячы з гэтага, вынікае, што Батура незаконна ўтрымлівалася сілавікамі.

Адвакат абурыўся і тым, што суддзя Полулех без якога-небудзь матыву адмовіла у выпатрабаванні відэазапісаў з камер відэаназірання ў ЦІПе.

У справе былі ўказаныя няправільныя месца і час здзяйснення «правапарушэння». Згодна з пратаколам, Таццяна «хуліганіла» ў кабінеце №24 у Фрунзенскім РУУСе ў той час, калі насамрэч знаходзілася ў ЦІПе на Акрэсціна. Суддзя, заслухаўшы довады адваката, нават не адправіла справу ў РУУС для выпраўлення памылак, а наогул ніяк не адрэагавала. Больш за тое, суддзя Полулех без якога-небудзь матыву адмовіла у выпатрабаванні відэазапісаў з камер відэаназірання ў ЦІПе.

Улічваючы пералічаныя парушэнні, адвакат Таццяны Батура лічыць, што пастанова ад 1 снежня з'яўляецца незаконнай і падлягае адмене на падставе аднабаковасці, непаўнаты і неаб'ектыўнасці даследавання абставінаў адміністрацыйнага правапарушэння, істотнага парушэння палажэнняў ПВКаАП.

Нагадаем, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня разглядзелі справу 32-гадовай Таццяны Батуры, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар. Справу вяла суддзя Таццяна Полулех. 30 лістапада Таццяна мусіла выйсці пасля 15-сутачнага арышту на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. 

Падчас першага суда Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы дыягнаставалі ўдар галавы, але суддзя Марыя Ярохіна заявіла, што "гэта не мае дачынення да справы" і арыштавала дзяўчыну на 15 сутак. 1 снежня суддзя Таццяна зноў арыштавала дзяўчыну на 15 сутак.

На другім судзе Батура паспела распавесці, што з 18 лістапада і да моманту перазатрымання яна ўтрымлівалася ў карцары, дзе акрамя яе сядзяць яшчэ пяць жанчын. «Шконку» ад сцяны адчапляць забаронена, спяць усе на падлозе. Акрамя гэтага, Таццяна паскардзілася, што ў яе вошы, якія перадаліся ад бяздомных жанчын у камеры. Таксама дзяўчына заявіла, што ў РУУСе міліцыянты паабяцалі ёй, што будуць утрымліваць яе за кратамі два месяцы.

Таццяна Батура правядзе за кратамі у нечалавечых умовах агулам 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Затрыманую дзяўчыну на судзе Залатар зноў арыштавалі на 15 сутак. Яе трымаюць у карцары і абяцаюць утрымліваць за кратамі два месяцы

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня разглядзелі справу 32-гадовай Таццяны Батуры, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства