Судзьдзя Алена Церашкова вынесла пакараньне ў 10 базавых велічыняў юрысту Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміру Лабковічу падчас новага разгляду ягонай адміністратыўнай справы
4 сакавіка ў судзе Леніскага раёну горада Менску адбыўся новы разгляд адміністратыўнай справы юрыста ліквідаванага Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміра Лабковіча. Судьдзя Алена Церашкова вынесла рашэньне -- штраф у памеры 10 базавых адзінак.
Уладзімір Лабковіч абвінавачваўся ў парушэньні 166 артыкула КаАП РБ -- “непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі”. 28 кастрычніка ён удзельнічаў у акцыі пратэсту ў Вярхоўным судзе супраць ліквідацыі ГА “Правабарончы цэнтар “Вясна”. Падчас працэсу, які адбыўся на наступны дзень, было парушанае права сп. Лабковіча на вядзеньне судавытворчасьці па-беларуску. Рашэньне, прынятае 29 кастрычніка, праваабаронца абскардзіў у Менскім гарадзкім судзе, які прызнаў рашэньне незаконным. Справа была накіраваная ў суд Ленінскага раёну на паўторны разгляд. Падчас другога разгляду ў працэсе прымаў удзел перакладчык.