Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 16 лістапада:
Хроніка: Актывістку ў сферы жаночых правоў Вольгу Гарбунову затрымалі за “кіраванне жаночымі маршамі”, а ў блогеркі Алены Янушкоўскай, якая з'ехала з краіны, у Беларусі правялі ператрус — за відэаролік, які яна стварыла за мяжой… Што адбылося за мінулы тыдзень?
Падзея: З 12 лістапада ўжо як 12 месяцаў 12 чалавек ўтрымліваюцца ў няволі… Прайшла гадавіна “чорнага чацвярга” і “справы студэнтаў”.
Крымінальны пераслед: “Маральна ўламаць такога чалавека нельга, але фізічна можна зламаць любога…” Прысуд у 5 гадоў і катаванні пры затрыманні — узгадваем, што адбылося з Мікалаем Дзядком.
Каментар эксперта: разам з праваабаронцам “Вясны” Паўлам Сапелкам разбіраемся з тым, як жа праходзіць працэдура прызнання палітвязняў у Беларусі.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні мазырскага гурта “Ня варта”. Яго вакаліста Фёдара Чаранкова затрымалі і асудзілі на 5 сутак.
Аўдыё-запіс выпуску: