viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-11-09T15:47:02+0300 2021-11-10T16:08:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 9 лістапада:

Хроніка: Паглядзім на некалькі самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў кастрычніку.

Падзея: Праваабаронцу Леаніду Судаленку і ягонай памочніцы Таццяне Ласіцы вынеслі прысуд — тры і два з паловай гады калоніі, але для сябраў “Вясны” гэта не было нечаканасцю. У рубрыцы пачуем іх каментары:

“Усе мы чакалі, але было спадзяванне, што дадуць не па максімуме — тры гады — а як “першаходу”.

“Гэта паказальнік таго, што ў краіне адсутнічае правасуддзе”.

“Відавочна, што гэты прысуд — гэта такая помста дзяржавы праваабаронцам за іх выдатную работу”.

Крымінальны  пераслед: Судовы працэс закрыты, а на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Тым не менш Марыя Тарасенка, нягледзячы на падпіску аб неразгалошванні, распавяла, як жа судзілі Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, і дала сваю ацэнку:

“Гэта настолькі бесчалавечна, я нават не магу сказаць, наколькі гэта агідна слухаць было…”

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Nürnberg.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-11-09_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства