Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).
Анонс праграмы на 26 кастрычніка:
Хроніка: Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, сілавікі атакавалі выданне “Новы час”, палітвязень Дзмітрый Фурманаў выйшаў на волю.
Па-за межамі: “Падыходзіш да ўчастку — ён ужо пусты. Абыходзіш будынак — і бачыш: там ужо стаіць вялізны чан, у ім плоў закіпае, а вакол сядзяць сябры камісіі, і міліцыя, якая ахоўвала ўчастак, таксама з імі”. Праваабаронцы “Вясны” ўзгадваюць пра свой досвед міжнароднага назірання за выбарамі. Асобна: пра розныя рызыкоўныя прыгоды Уладзіміра Лабковіча, з якімі ён сутыкаўся падчас назірання ў розных краінах.
Асоба: Дзе лепш — у гомельскай калоніі ці магілёўскай турме? Што будзе, калі зменіцца пасол Швейцарыі? Ці не размываецца павестка ў швейцарскіх СМІ? Якіх перадач пазбаўленая, а якія — дазволеныя? Што са здароўем? Пра палітзняволеную Наталлю Хершэ распавядае яе брат Генадзь Касьян.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Isna Trio.
Аўдыязапіс выпуску: