viasna on patreon

Затрыманні і пакаяльныя відэа з Гомеля: хроніка пераследу за 25 кастрычніка Дапоўнена

2021 2021-10-25T12:55:38+0300 2021-10-31T11:18:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihno-hanna-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 25 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Гомель

Спіс затрыманых 25 кастрычніка ў Гомелі

  1. Астахаў Сяргей          
  2. Аўчарэнка Міхаіл               
  3. Беленянок Валянцін            
  4. Бондараў Алег           
  5. Быткова Аксана         
  6. Валатоўскі Аляксей            
  7. Галай Міхаіл              
  8. Змітровіч Яніна (15 сутак)           
  9. Караткевіч Артур   
  10. Караткевич Аляксандр             
  11. Карыеўская Вольга             
  12. Крывашэеў Аляксандр                
  13. Кухарава Вераніка              
  14. Лабкова Ганна            
  15. Міхно Ганна               
  16. Папоў Яўген               
  17. Пархоменка Яўген              
  18. Самусеў Андрэй                  
  19. Сівакова Сафія-Стэфанія            
  20. Сівакоў Алесь            
  21. Слесарэнка Андрэй             
  22. Фаміноў Максім                  
  23. Філіпаў Максім          
  24. Цыганкоў Аляксандр         

Спіс дапаўняецца. 

Сёння ранкам  у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi y 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi y ауто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля - Артура Караткевіча.

У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа  з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.

Міхно Ганна. Скрыншот зт пакаяльнага відэа ГУБАЗ.

Таксама затрыманая дачка Алеся Сівакова - Сафія-Стэфанія. Суд над дзяўчынай аббудзецца 26 кастрычніка ў Чыгуначным раёне Гомеля.

"Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую  ерась, за што і просіць прабачэння", пішуць яны на сваім канале.

У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. "Экстрэмізм". Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну.

Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.

У Гомлі затрыманы яшчэ адзін падпісант т.зв. "экстрэмісцкіх ТГ-каналаў" 34-гадовы Яўген Пархоменка і Максім Фаміноў.

У Брагінскім раёна на Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі затрымалі Валянціна Беленка.

Затрыманы пенсіянер з Гомля Міхаіл Галай за падпіску на т.зв."дэструктыўныя ТГ-каналы". У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з б-ч-б-сімваламі.

Затрыманы урач хуткай дапамогі Яўген Папоў.

Затрыманыя таксама Сяргей Астахаў и Аляксандр Сяргеевіч Караткевіч.

Стала вядома, што ў Гомелі затрыманыя яшчэ трое ўдзельнікаў экстрэмісцкіх ТГ-каналаў: Гэта Максім Філіпаў, Міхаіл Аўчарэнка і Аляксандр Крывашэеў. Іх таксама прымусілі пакаяцца на відэа.

У Гомелі сёння затрымалі дачку светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў - Яніну, 20.08.1999 г.н, вучыцца у ГДУ, падпрацоўвае ў школе. Ішла на працу, а там чакалі амапаўцы і супрацоўнікі ГУБАЗіК. Паведамілі, што дзяўчыну арыштавалі на 15 сутак. Па якім артыкуле - пакуль невядома.

Пазней паведамілі, што сяоад затрыманых - Ганна Лабкова, Вольга Карыеўская, Аксана Будкова.


Матэрыялы партала ex-press.by, які распавядае пра навіны Барысава і Жодзіна, прызналі «экстрэмісцкімі». паведамляе Генпракуратура Беларусі.


Берасце

Берасцейскага актывіста Віталя Казака выклікаюць у Следчы камітэт па справе «Вясны».

Выклік берасцеец атрымаў па тэлефоне.

Нагадаем: СК у апошнія дні пачаў «раскручваць» крымінальную справу супраць гэтай праваабарончай арганізацыі. Дзясяткі людзей з канца мінулага тыдня атрымалі выклікі на допыты па гэтай справе.

Крымінальная справа заведзеная 5 сакавіка паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», піша Белсат.


Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён

Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-jemialjanau) з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

Акрамя гэтага, з 11 кастрыніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкай і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.

Нагадаем, 22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.


Палітвязня Віктара Бабарыку фактычна пазбавілі права на абарону

Cёння Віктар Бабарыка пазбаўлены адвакацкай абароны, заявіў яго былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Дзеючыя абаронцы Наталля Мацкевіч і Яўген Пыльчанка адхіленыя ад адвакацкай дзейнасці і знаходзяцца пад пагрозай пазбаўлення адвакацкага статусу. Раней дысцыплінарная вытворчасць распачыналася і ў дачыненні да самога Лаеўскага.

Лаеўскі звярнуў увагу, што гэта адбываецца на стадыі абскарджання прысуду, які вынесены ў дачыненні да Віктара Бабарыкі.

"У нас дзяржорган раптам спыніў для Віктара Бабарыка яго канстытуцыйнае права на юрыдычную абарону", - так пракаментаваў Лаеўскі рашэнне Мінюста і адзначыў, што два адваката, якія ўжо дасканала ведаюць шматтомнае крымінальная справа, фактычна незаменныя.


Журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць ў “здрадзе дзяржаве”

Да 15 год пазбаўлення волі: журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць ў “здрадзе дзяржаве” — фактычна за працу на ўкраінскі сайт "Інформ-Напалм". Пра новае абвінавачванне паведамляе адзін з праўладных тг-каналаў.

Журналіст Дзяніс Івашын. Фота spring96.org

Журналіст-расследвальнік працаваў на гэтым праекце з 2014 года.

Але ўвагу беларускіх сілавікоў гэта "чамусьці" прыцягнула толькі сёлета. Івашын быў затрыманы 12 сакавіка.

Спачатку яго вінавацілі ва "ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". У верасні жонцы Івашына стала вядома пра новае абвінавачванне але дагэтуль не быў вядомы артыкул.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства