viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-10-19T16:43:23+0300 2021-10-26T14:16:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Падзея: Праваабаронца Валянцін Стэфановіч сустрэў 14 кастрычніка свой 49-ы Дзень народзінаў за кратамі. Ён не толькі намеснік старшыні “Вясны”, але і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Што кажуць пра Валянціна яго замежныя калегі? І як ацэньваюць сітуацыю ў Беларусі? Пачуем каментары кіраўніка аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH (Парыж, Францыя) Іллі Нузава, а таксама віцэ-прэзідэнтаў Артака Кіракасяна (Арменія) і Талекан Ісмаілавай (Кыргызстан).

Каментар: “Тата ў далёкай камандыроўцы, з якой прыходзяць лісты, але немагчыма туды патэлефанаваць...” Размова з жонкай Валянціна Алінай Стэфановіч.

Каментар эксперта: Што на бягучы час вядома пра зняволеных па “справе студэнтаў”, чаму некаторым фігурантам справы ўдалося пазбегнуць крымінальнага пераследу і ці ведаюць пра гэтую справу ў свеце? Размаўляем з Дар’яй Рублеўскай, сакратаркай па знешніх сувязях Задзіночання беларускіх студэнтаў.

У музычных паўзах паслухаем гурт Metallica, фанатам якога з’яўляецца Валянцін Стэфановіч.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-10-19_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства