viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-10-12T18:15:04+0300 2021-12-15T13:59:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)

Анонс праграмы на 12 кастрычніка:

Падзея: Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання прайшоў 10 кастрычніка. Разам з праваабаронцай Дар’яй Рублеўскай узгадаем гісторыі выбітных беларускіх дзеячоў, чые жыцці абарваліся з-за смяротных прысудаў, і правядзем паралелі з сучаснасцю. А прадстаўніца Беларускага моладзевага савета “РАДА” Кацярына Буніна распавядзе, чаму тэма смяротнага пакарання можа быць цікавая для моладзі.

Каментар: Паглядзім на культурніцкую навіну скрозь прызму сучаснага кантэксту рэпрэсій. Убачыў свет палескамоўны зборнік “Оньдэ” – але яго прэзентавалі не на радзіме. Яго аўтар Аляксей Дзікавіцкі — намеснік старшыні тэлеканалу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Рэдактарка зборніка Валярына Кустава згубіла свае напрацоўкі праз канфіскаваны сілавікамі кампутар. А Піншчына — месца носьбітаў палескай гаворкі і месца, дзе дзясяткі людзей асудзілі па так званай “пінскай справе”.

Асоба: “Ён ішоў на гэта, узважыўшы свой крок”. Пра палітзняволенага старшыню “Вясны” Алеся Бяляцкага распавядае сяброўка арганізацыі Алена Лапцёнак.

У музычных паўзах – творы з музычнага праекту “(Не)расстраляная паэзія”, героямі якога сталі беларускія пісьменнікі, расстраляныя у 1937 годзе, а сучасныя музыкі на іх вершы стварылі свае кампазіцыі.

*Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2021-10-12_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства