Былога форварда «Гарадзеі» і яшчэ дваіх фігурантаў справы асудзілі да «хатняй хіміі»

2021 2021-09-22T11:24:43+0300 2021-09-22T11:47:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shavel_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля прысуда. У цэнтры з аранжавым пакетам — Расціслаў Шавель. Злева ад яго — Вадзім Шашура

Пасля прысуда. У цэнтры з аранжавым пакетам — Расціслаў Шавель. Злева ад яго — Вадзім Шашура

У судзе Заводскага раёна Мінска 22 верасня вынесены прысуд у крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных трое — 20-гадовыя Вадзім Шашура, палітвязень Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў

Суддзя Алег Каляда вынес хлопцам тыя прысуды, якія і запрасіў пракурор, а менавіта — "хатнюю хімію":

Вадзіму Шашуру — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;

Расціславу Шавелю — тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ;

Мікіту Ермакову — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Шашуру і Шавеля вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Мікіта Ермакоў падчас суда быў пад падпіскай аб нявыездзе. 

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску: Шашура і Ермакоў — 25 кастрычніка 2020 года, Шавель — 25 кастрычніка і 1 лістапада 2020 года. Шашура сказаў, што падпаў пад уплыў ТГ-каналаў, ніякіх мэтаў не меў, проста выйшаў, прачытаўшы пра заклік у тэлеграм-канале.

shavel.jpg

Былому форварду «Гарадзеі» і яшчэ дваім фігурантам справы пракурор запрасіў “хатнюю хімію”

Справу разглядае суддзя Алег Каляда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства