viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-09-21T17:08:57+0300 2021-09-29T15:30:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)

Анонс праграмы на 21 верасня:

Хроніка: Паглядзім на некалькі падзеяў мінулага тыдня ў Беларусі — вызваленне 13 палітвязняў, 40 сутак карцару для зняволенага Ігара Банцара і 25 сутак адбытага арышту для валанцёра Іллі Міронава.

Па-за межамі: Паглядзім на некалькі падзей, што адбываліся не ў Беларусі: сітуацыя з Макарыям Малахоўскім, пратэст супраць прыезду Ярмошынай у якасці назіральніцы за выбарамі ў Грузію і прысвячэнне нядзельнай акцыі ў Варшаве рэпрэсаваным творцам.

Падзея: Вільнюс, Варшава, Батумі, Кіеў… Як стартавала кампанія салідарнасці #FreeViasna са зняволенымі “вясноўцамі”? Што кажуць пра “Вясну” людзі, якія яе ведалі?

У музычных паўзах — сумесны праект гуртоў, якім у Беларусі нядаўна забаранілі правесці свае канцэрты: ZNICH&Rutvica (альбом “Рух Сонца”).

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2021-09-21_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства