viasna on patreon

"Вы сапраўдны сімвал мужнасці". Супрацоўнікі прэміі "За годны лад жыцця" і яе лаўрэаты выступілі ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў"

2021 2021-09-17T13:15:39+0300 2021-09-17T13:44:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/right_livelihood_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі прэстыжнай прэміі "За годны лад жыцця" (Right Livelihood) выступілі ў падтрымку зняволеных "вясноўцаў".

right_livelihood_6.jpg

right-livlelihood-9.jpg

right-livelihood-2.jpg

right_livelihood_1.jpg

right-livelihood-10.png

right-livelihood.jpg

Яшчэ 27 лаўрэатаў прэміі "За годны лад жыцця" падпісалі адкрыты ліст у падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны". 

Шаноўныя Алесь, Валянцін, Уладзімір, Марфа, Андрэй, Леанід і Таццяна!

Летась мы віталі Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў нашай вялікай і адважнай супольнасці лаўрэатаў прэміі "За годны лад жыцця", якія прысвячаюць сваё жыццё сацыяльным зменам ва ўсім свеце. Вы ўсе, як сябры "Вясны", па праве з'яўляецеся ўвасабленнем сэнсу "Годнага ладу жыцця" праз тую непахісную мужнасць, якую вы праяўляеце ў сваёй паўсядзённай дзейнасці. Ваша праца спрыяе забеспячэнню справядлівага і мірнага грамадства для ўсіх. Грамадства, у якім правы чалавека будуць займаць цэнтральнае месца і дзе за парушэннямі будзе ісці пакаранне.

Сёння няпросты юбілей. Спаўняецца год з дня арышту Марфы і пачатку чарговых рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна". Мы хочам, каб вы ведалі, што ва ўсіх кутках свету мы падтрымліваем вас сёння і штодзень. Мы працягнем ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і не дазволім прымусіць замаўчаць нікога з вас. Прыемна бачыць, што многія беларусы дзень за днём адстойваюць свае перакананні, патрабуючы дэмакратыі. Мы будзем і надалей патрабаваць вашага неадкладнага вызвалення, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека.

Разам з іншымі міжнароднымі НДА мы аб'ядноўваем намаганні, каб захаваць дух, які кіраваў вашай працай больш за дваццаць пяць гадоў.

25 верасня мы ўсе будзем ўсім сэрцам узгадваць Алеся з нагоды яго дня нараджэння. Зычым, каб нікому з вас не давялося сустракаць яго за кратамі. Вы ўсе заслугоўваеце пахвалы, а не крымінальнага пераследу.

Мы спадзяемся як мага хутчэй пабачыць вас на волі. Вы сапраўдны сімвал мужнасці, і вы ўсе павінны быць вызваленыя! #FreeViasna

З найлепшымі пажаданнямі,

Энджы Зелтэр ад імя Trident Plowshares, Вялікабрытанія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2001 г.

Бэзіл Фернанда, Ганконг, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2014 г.

Дзіпал Баруа, былы дырэктар Grameen Shakti, Бангладэш, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2007 г.

Уолдэн Бэла, Філіпіны, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2003 г.

Friends of the Earth Malaysia, Малайзія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1988 г.

Іда Кукліна ад імя Камітэта салдацкіх маці Расіі, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1996 г.

Петра Тотэрман Андорф, генеральны сакратар Фонду Kvinna till Kvinna, Швецыя, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2002 г.

Рауль Монтэнэгра, Аргенціна, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2004 г.

Міхаэль Зукаў, Германія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1997 г.

Хелен Мак, Гватэмала, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1992 г.

Мод Барлоў, Канада, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2005 г.

П.К. Равіндран ад імя KSSP, Індыя, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1996 г.

Сусветная асацыяцыя дзеянняў па абароне дзіцячага харчавання, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1998 г.

Ручама Мартан ад імя Physicians for Human Rights, Ізраіль, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2010 г.

Марцін фон Хільдэбранд ад імя Аб'яднання рэгіёну Амазонкі, Калумбія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1999 г.

Тоні Рынаўда, Аўстралія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2018 г.

Сулак Сіваракса, Тайланд, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1995 г.

Колін Гансалвес, Індыя, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2017 г.

Хуан Гарсес, Іспанія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1999 г.

Андраш Біра, Венгрыя, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1995 г.

Б'янка Джагер, Нікарагуа, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2004 г.

Тэа ван Бовен, Нідэрланды, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1985 г.

Эрвін Кройтлер, Бразілія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2010 г.

Моніка Хаўзэр, Германія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2008 г.

Эрык Даман, заснавальнік руху "Будучыня ў нашых руках", Нарвегія, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1982 г.

Элін Уэйр, Новая Зеландыя, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 2009 г.

Эліс Тэпер Марлін, Злучаныя Штаты Амерыкі, лаўрэат прэміі "За годны лад жыцця" 1990 г.


Нагадаем, летась старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі (які цяпер ўтрымліваецца больш за два месяцы за кратамі) і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме, дзе старшыня Праваабарончага цэнтра прысутнічаў асабіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства