viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-09-14T14:29:04+0300 2021-12-15T14:00:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)

Анонс праграмы на 14 верасня:

Падзея: Праваабаронцы “Вясны” распачынаюць кампанію салідарнасці са сваімі палітзняволенымі калегамі. Хто да яе ўжо далучыўся і як можаце далучыцца вы?

Крымінальны пераслед: Рэзанансны прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, а таксама — дзіўная гісторыя Алены Гнаўк, крымінальны суд якой пацягнуў за сабой новы суд, а той, у сваю чаргу, — яшчэ адзін…

Па-за межамі: Беларуса Макарыя Малахоўскага затрымалі ў Польшчы — як аказалася, ён мае “чырвоную ноту” Інтэрпола. Беларускія сілавікі кажуць, што Макарый падчас беларускіх пратэстаў наехаў на супрацоўніка ДПС, а прадстаўнік Беларускага дома у Варшаве Кацпер Сеніцкі запэўніў польскі бок, што пошук Макарыя ў Польшчы — гэта пераслед па палітычным прычынам. А што сказаў сам Макарый Малахоўскі пасля свайго вызвалення з польскай акружной пракуратуры? Як ацэньвае працу польскіх паліцэйскіх і ўмовы ўтрымання ў польскім пастарунку?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Litesound.

*Пазней тут з'явіцца аўдыёзапіс выпуску.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2021-09-14_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства