viasna on patreon

Ператрус у праваабаронцы, новыя крыміналкі: хроніка пераследу за восьмага верасня Дапоўнена

2021 2021-09-08T12:50:18+0300 2021-09-09T10:44:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivanova-veranika-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 8 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

КДБ Беларусі апублікаваў абноўлены пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У яго дададзеная адна новая арганізацыя - і гэта  "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі (АГСБ)". Нагадаем, 18 жніўня стала вядома, што па заяве генпракурора Вярхоўны суд прызнаў нефармальную арганізацыю "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" тэрарыстычнай, паведамляе zerkalo.io.


Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 8 верасня ў жылым масіве “Каскад” у Мінску сям’ю - Дзяніса і Таісію Жукавец.

Канфіскавалі тэхніку, адвезлі ў РУУС.  Таісію, якая цяжарная, адпусцілі пад пратакол да 9 верасня. Мужа пакінулі пад вартай.

Паведамляецца, шта на абодвух складзеныя пратаколы па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы).


Пінск

У пінскай праваабаронцы Веранікі Івановай адбыўся ператрус.

Вераніка Іванова. Фота

У жанчыны забралі 2 старых тэлефона і агледзелі ноўтбук, піша "Вясна-Брэст". Вераніку пры гэтым не затрымлівалі.

Учора стала вядома, што праваабаронца стала фігуранткай крымінальнай справы аб «зліве» дадзеных міліцыянтаў у телеграм-каналы «Чорная кніга Беларусі». Раней актывістка наведвала крымінальныя палітычна матываваныя працэсы.


Гародня

Стала вядома, што на гарадзенца Глеба Койпіша пачалі крымінальную справу за арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Глебу Койпішу 35 гадоў, ён жанаты, мае двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўладаў перад выбарамі-2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ў пачынанні крымінальнай справы па гэтым факце, піша “Гарадзенская Вясна”

Дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш быў затрыманы 25 жніўня. Вядома, што на працягу некалькіх гадзінаў у офісе студыі праходзіў ператрус з удзелам сілавікоў у камуфляжы. Глеб Койпіш паспеў напісаць на старонцы ў Facebook слова «Прыйшлі».

Ліставаць Койпішу можна на наступны адрас: Кірава 1, 230023 Гродна, Турма № 1

Койпішу Глебу Ігаравічу.

Студыя «Іквадарт» працуе з 2004 года, займалася арганізацыяй шматлікіх дабрачынных праектаў.


Новалукомль

40-гадовага рабочага з Новалукомля Віцебскай вобласці затрымалі 3 верасня па падазрэнні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе МУС.
Мужчына некалькі гадоў працаваў у Польшчы, займаўся рамонтам памяшканняў. Адным з яго аб'ектаў быў "о\Офіс інфармацыйнага рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім", і мужчына "паддаўся дэструктыўнаму ўплыву" яго супрацоўнікаў.

Па версіі МУС, у телеграм-чаце «Чат Беларусаў у Польшчы» ён размясціў у адрас Аляксандра Лукашэнкі некалькі пастоў, што «зневажаюць яго гонар і годнасць».

Затрымалі мужчыну, калі ён прыехаў у Беларусь наведаць бацькоў, паведамляе zerkalo.io.


Орша

8 верасня Віцебскі абласны суд задаволіў пазоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі віцебскага абласнога выканаўчага камітэту да аршанскага моладзевага абʼяднання «Звяз». Сваёй пастановай суддзя Марына Острыкава прыняла рашэнне ліквідаваць арганізацыю. Прадстаўнік «Звязу» у суд не зʼявіўся. Кіраўнік «Звязу» – вядомы аршанскі актывіст Ігар Казмерчак.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства