250 тысячаў подпісаў у падтрымку праваабаронцаў сабрала Галадзкае аддзяленьне Міжнароднай Амністыі. Беларускі амбасадар у Галандыі адмовіўся прыняць петыцыю галандзкіх праваабаронцаў і завяіў, што пытаньні правоў чалавека зьяўляюцца “унутранай справай” краіны.
Пачынаючы з 10 сьнежня 2003 году, Дня Сусьветнай Дэклярацыі Правоў Чалавека, Галяндзкае адзьдзяленьне Міжнароднай Амністыі сабрала больш за 250 тысячаў подпісаў у абарону праваабаронцаў ва ўсім сьвеце -- мужчын і жанчын, якія паасобку альбо разам зь іншымі прапагандуюць і абараняюць сусьветна прызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды. У многіх краінах яны шмат чым рызыкуюць у сваёй дзейнасьці.
Прэс-служба Міжнароднай Амністыі паведаміла, што подпісы былі падзеленыя на 10 пакункаў. 24 лютага гэтыя пакункі адвезьлі ў Гаагу ў маленькіх грузавіках-пікапах. На кожным грузавіку зьмяшчалася вялікая скрыня з надпісам, які ўтрымліваў зварот та тых краінаў, дзе праваабаронцы знаходзяцца пад уціскам. Адной з такіх краінаў была Беларусь.
Месяц таму Міжнародная Амністыя паведаміла Амбасадару Сп. Уладзіміру Герасімовічу пра сваё жаданьне перадаць яму подпісы. Амністыя таксама папрасіла пра сустрэчу зь ім альбо іншым прадстаўніком амбасады. Не атрымаўшы адказу яны некалькі разоў тэлефанавалі ў амбасаду і ўрэшце атрымалі адказ, што амбасада не вітае галадзкіх праваабаронцаў, аднак яны вырашылі працягнуць заплянаваную акцыю.
24 лютага, у 11.30 раніцы, дэлегацыя Міжнароднай Амністыі прыехала ў Беларускую амбасаду. Скрыня стаяла на тратуары перад амбасадай. На жаль, прадстаўнік амбасады, які адчыніў дзьверы, адмовіўся прымаць якмя-небудзь пэтыцыі. Ён патлумачыў, што факты пра Беларусь, узгаданыя Амністыяй у сваіх публікацыях, не адпавядаюць сапраўднасьці. Таму амбасада ня бачыць ніякай прычына, чаму яны мусяць прыняць подпісы. Ён таксама заявіў, што пытаньні правоў чалавека зьяўляюцца “унутранай справай” краіны. У адказ на пытаньне, ці магчыма абмеркаваць пытаньні праваабаронцаў у Беларусі, што выклікаюць занепакоенасьць Міжнароднай Амністыі, у бліжэйшай будучыні, ён сказаў што не ўпаўнаважаны даваць камэнтары па гэтым пытаньні.
Сябры дэлегацыі забралі скрыню з подпісамі і адвезьлі ў Амстэрдам. Безумоўна, Галяндкая Амністыя знойдзе іншы спосаб пыцягнуць увагу беларускіх уладаў да сваёй занепакоенасьці, якую падзяляюць 250 тысячаў галяндзкіх грамадзянаў.