viasna on patreon

Крыміналка на галоўрэда «Віртуальнага Брэста», ператрус у вядоўцы: хроніка пераследу 6-7 верасня Дапоўнена

2021 2021-09-07T18:52:00+0300 2021-09-08T10:22:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuharchyk-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 6-7 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

19-гадовую палітзняволеную Сафію Малашэвіч тройчы за тры месяцы змяшчалі ў ШІЗА.

Соф'я Малашэвіч у судзе. Фота
Соф'я Малашэвіч у судзе. Фота "Нашай Нівы"

Таксама дзяўчыну пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з маці, а кароткачасовае не дазваляюць цягам ужо чатырох месяцаў.

У гомельскай калоніі Соня працуе і вучыцца на курсах парыкмахера. Яе таксама паставілі на прафілактычны ўлік.


У Мінску паведамляецца пра затрыманне Сяргея Васільева 1970 года нараджэння. У Брэсце – Мікалая Дуброўскага.


Арганізатар фестывалю «Аршанская бітва» Юрый Копцік асуджаны на 10 сутак

Столькі ж правядуць за кратамі і Ігар Уласенка ды Васіль Мірановіч, затрыманыя разам з Копцікам.


Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднанне прадпрымальнікаў “Перспектыва”

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік “Перспектывы” Анатоль Шумчанка.


Праводзіцца ператрус у святара Дыянісія Карасцялёва – настаяцеля мінскага храма Усіх Смуткуючых Радасць.


Вядоўца Кацярына Пытлева, якая ўжо даўно з'ехала з Беларусі, паведаміла пра ператрус на яе мінскай кватэры. Паводле Кацярыны, сілавікі зламалі дзверы кватэры.

На галоўрэда «Віртуальнага Брэста» Андрэя Кухарчыка завялі крымінальную справу за «абразу ў сеціве» 

Андрэй Кухарчык
Андрэй Кухарчык

Як паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава«мужчына, акрамя журналістыкі, займаўся дэструктыўнай дзейнасцю пратэставага толку. У прыватнасці, стварыў тэлеграм-чат „Обсуждаем опасный Брест“, дзе распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і публікаваў абразы ў адрас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Інфармацыйную прадукцыю сайту «Виртуальный Брест» раней прызналі экстрэмісцкім матэрыялам. У рэдактара пасля ператрусу ў справе размяшчэння фатаздымку Уладзіміра Гундара са свастыкай забралі ўсю тэхніку і дагэтуль не вярнулі.

Каго менавіта Кухарчык абразіў так, што на яго завялі крымінальную справу, у МУС не паведамляюць.


Па заявах пракуратуры Дзяржынскага раёна інфармпрадукцыя telegram-каналаў «Дзержинск City», «КойданаваЧат» і «Койданава Навіны» прызнана экстрэмісцкімі.


Па пастанове пракуратуры Брэсцкай вобласці абмежаваны доступ да рэсурсу media-polesye.bу


Палітзняволенга філосафа Уладзіміра Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму

Мацкевіча сядзіць у камэры адзін у мінскім СІЗА на Валадарскага. Пра гэта гаворыцца на старонцы ў фэйсбуку, прысвечанай палітвязню. Паводле інфармацыі на старонкі, ад 14 жніўня Мацкевічу перадалі толькі пяць лістоў.


Рэдактарку «Зялёнага парталу Яніну Мельнікаву аштрафавалі на 95 базавых

Як паведамляе "БАЖ", яе абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 24.3 КаАП: «адмаўлялася выходзіць са службовай машыны, размахвала рукамі і спрабавала збегчы». Суд па гэтым пратаколе адбыўся 6 верасня. Яніне прысудзілі 2755 рублёў штрафу, пасля чаго вызвалілі.


Былы журналіст парталу «Трыбуна» Андрэй Маслоўскі цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна

7 верасня над ім мусіць адбыцца суд па адміністратыўнай справе.

Раніцай 6 верасня ў ягонай кватэры правялі ператрус, пасля павезлі ў ГУБАЗіК на «размову». Там жа запісалі «пакаяльнае відэа» для праўладных Telegram-каналаў.


Палітзняволеным Белапанаўцам выставілі абвінавачванні

Дырэктарцы і галоўнай рэдактарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай, а таксама былому дырэктару кампаніі Дзмітрыю Наважылаву былі выстаўлены абвінавачанні па ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) яшчэ на мінулым тыдні. Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту абраная на два месяцы з моманту затрымання, паведамляе БелаПАН.

Леўшына і Наважылаў знаходзяцца за кратамі з 18 жніўня.


Супрацоўнікаў культцэнтра “Корпус” пакаралі суткамі за непадпарадкаванне міліцыянтам

Стала вядома, што сёння ў судзе Савецкага раёна адбыліся суды над затрыманымі 2 верасня супрацоўнікамі культцэнтра “Корпус”. На дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава ("Папу Бо"), сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую у Савецкім РУУСе склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Іх справы пачалі разглядаць 3 верасня, але суд адправіў іх на дапрацоўку.

У выніку, 6 верасня Аляксандра Багданава і Максіма Крука арыштавалі на 10 сутак, а Лізавету Неўмяржыцкую — на 8 сутак.


У Беларусі заблакавалі сайт «Радыё Рацыя»

Доступ да рэсурсу абмежаваны адпаведна прынятага рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Маці Сяргея Ціханоўскага адмовілі ў спатканні з сынам

Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што маці палітвязня Сяргея Ціханоўскага адмовілі ў спатканні з сынам.

«Больш за год мой муж, Сяргей Ціханоўскі, не бачыў сваю сям'ю, сваіх дзяцей і бацькоў. Нядаўна яго мама запрасіла спатканне з сынам — і атрымала адмову».


За фота суддзі брэсцкую актывістку аштрафавалі на 87 рублёў

3 верасня падчас аглашэння прысуду па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі Алена Гнаўк сфатаграфавала суддзю Дзмітрыя Куроўскага. За гэтае «правапарушэнне» актывістку затрымалі ў залі суда, а ў РУУСе на жанчыну склалі пратакол па арт. 25.1 КаАП.

Сёння ў Брэсце прайшоў суд над Аленай Гнаўк. Суддзя Дзмітрый Шурын прызнаў жанчыну вінаватай ў «непаваге да суду» і аштрафаў яе на 87 рублёў (3 базавых велічыні).


Валерый Вішчэня зноў у спісе палітвязняў — ён пачаў адбываць пакаранне на «хіміі»

Палітвязня Валерыя Вішчэню абвінавачвалі ў «арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» . Сярод пацярпелых па справе былі не толькі прадпрыемства «Мінсктранс», але і «КАСКАД», «Кот Матроскін», «Фікспрайс» і іншыя. 12 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў Валерыя да трох гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

З 5 верасня Валерый Вішчэня пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове №9.


Палітвязня Ігара Банцара чацвёрты раз запар пакаралі «суткамі» ў ШІЗА

Як паведамляе сябр рок-музыкі, 6 верасня Ігара Банцара, які адбывае пакаранне на «хіміі» ў Віцебску, пакаралі чарговымі «суткамі» ў ШІЗА. У ізалятар Ігара змясцілі яшчэ 5 жніўня. Агулам Банцар правядзе ў ШІЗА 40 дзён. Лісты, якія палітвязень атрымлівае ў гэты перыяд, яму аддадуць толькі пасля выхаду з ізалятара.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства