viasna on patreon

Затрыманыя былы падпалкоўнік міліцыі і артыст «Харошак». Пераслед у Беларусі 20-22 жніўня Дапоўнена

2021 2021-08-22T11:03:10+0300 2021-08-22T11:21:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budzko_petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Будзько. Фота: "Народная воля"

Пётр Будзько. Фота: "Народная воля"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 20-22 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

20 жніўня ў Іўі (Гродзенская вобласць) затрыманы Пётр Будзько — былы падпалкоўнік міліцыі, якога пазбавілі звання праз палітычныя погляды.

Мужчыну затрымалі на працоўным месцы: там, дома і на лецішчы праведзеныя вобшукі, вынятая тэхніка. Меркавана, зараз ён знаходзіцца ў гродзенскім КДБ.

Ён адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Пачынаў з ДАІ, працаваў у розных раёнах вобласці, а скончыў у Карэлічах у якасці намесніка начальніка РАУС. У снежні 2020 года Пётр Браніслававіч адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.

«Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала Закона. Апанавала крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад улад і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту, прыцягнення вінаватых да адказнасці», — распавядаў Пётр Браніслававіч у інтэрв'ю «Народнай волі» ў лютым 2021 года.


Былы артыст беларускага ансамбля «Харошкі» Дзмітрый Кукс быў затрыманы адразу пасля выхада з 15-суткавага арышту 21 жніўня.

Мужчыну пасадзілі ў цёмна-сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку.

Нагадаем, Дзмітрыя затрымалі 6 жніўня, а потым асудзілі за «за адмову адчыніць дзверы ў жылое памяшканне для правядзення ператрусу»

Раней праўладныя СМІ пісалі, што Дзмітрый «арганізаваў вытворчасць незарэгістраваных газет і экстрэмісцкіх матэрыялаў у сябе дома».


Таксама 21 жніўня ў Віцебску затрыманая Аляксандра Бяляўская. Яе даставілі ў Кастрычніцкі РАУС горада. У Мінску па месцы жыхарства быў затрыманы Павел Лабковіч. У Мінску не выйшаў пасля сутак і Яўген Павілайціс: меркавана, яго адвезлі на допыт ў КДБ. Вядома, што ў жніўні 2020 года Яўгену прысудзілі 9 сутак арышту паводле арт.23.34 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства