Грамадзкае абяднаньне “Дыярыуш” атрымала папярэджаньне
Папярэджаньне ад упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму атрымалагарадзкое грамадзкае аб’яднаньне “Дыярыуш”, якое займаецца культурна-адукацыйнай дзейнасьцю ў беларускай сталіцы. Прычынай папярэджаньня стала сяброўства іншагародняга прадстаўніка ў арганізацыі.
Як паведаміла БелаПАН старшыня арганізацыі Ларыса Андросік, у склад “Дыярыуша” сапраўды ўваходзіў жыхар Астрашыцкага гарадка. Аднак сябрам арганізацыі ён быў даўно, і падчас перерагістрацыі ў юрыстаў з гэтай нагоды прэтэнзіяў не было.нядаўна гэты чалавек з’ехаў з Менску і па перавыбарчым сходзе быў выключаны з сяброў арганізацыі. А літаральна праз пару дзён з упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму паступіла папярэджаньне.
Па словах Л. Андросік, яна проста не пасьпела прынесьці выпіску з пратаколу сходу ў адпаведную інстанцыю. Старшыня арганізацыі выказала надзею, што пасьля яе звароту ва ўпраўленьне юстыцыі папярэджаньне будзе скасаванае.