Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэнэт тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 27 ліпеня:
Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў нямецкую прэмію імя Марыён Дзёнхаф. А разам з тым з 14 ліпеня за кратамі застаюцца старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Пра ўсё гэта размаўляем з праваабонцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч.
Каментар: Зачыстка грамадзянскай супольнасці працягваецца. Як адбываюцца ліквідацыі арганізацый, якая роля ў гэтым сілавікоў і як гэта потым адаб’ецца на людзях? Сітуацыю каментуе праваабаронца арганізацыі “Human constanta” (якая таксама ў працэсе ліквідацыі) Наста Лойка.
Асоба: аршанскі праваабаронца і журналіст Ігар Казмерчак, якога двойчы ў ліпені затрымлівалі па крымінальнай справе, распавядае пра свае 72 гадзіны ў ІЧУ і пра тое, як да “палітычных” ставяцца яго работнікі. А таксама — чаму, на думку Казмерчака, міліцыянты падобны да міньёнаў?
У музычных паўзах – кампазіцы ў выкананні “IQ48”.
Аўдыё-запіс выпуску: