Суд пастанавіў спагнаць з "Народнай волі" 15 мільёнаў рублёў на карысць Сяргея Атрошчанкі
https://spring96.org/be/news/1042
2004
2004-03-01T10:00:00+0200
2004-03-01T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, 15 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральных стратаў прадпрымальніка Сяргея Атрошчанкі пастанавіў спагнаць з рэдакцыі "Народнай волі" суд Ленінскага раёна г. Мінска. Акрамя гэтага, суддзя Вера Тупік абавязала рэдакцыю на працягу двух тыдняў пасля ўступлення рашэння ў законную сілу апублікаваць зняпраўджанне звестак, распаўсюджаных у артыкуле "Какому бизнесу в Беларуси хорошо?", спагнаць з адказнікаў 165 тысяч рублёў на пакрыццё судовых выдаткаў і 700 тысяч рублёў - на аплату паслуг адваката зыскоўца. "Народная воля" збіраецца абскарджваць судовае рашэнне ў Мінскі гарадскі суд.