viasna on patreon

Палітычны пераслед у Беларусі: хроніка за сёмага ліпеня Дапоўнена

2021 2021-07-07T13:40:10+0300 2021-07-07T19:41:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahrameeu-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Сёмага ліпеня працягваюць заводзіць новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

  • праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
  • на гарачую лінію у тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Магілёў

Супрацоўнікі КДБ затрымалі магілёўца Паўла Ахрамеева. Вядома, што да яго прыйшлі ў кватэру ў рамках невядомай крымінальнай справы. Статус Ахрамеева невядомы - нібыта, ён сведка, але пры гэтым невыключана, што яго затрымаюць на трое сутак да прад'яўлення абвінавачвання.

Раней, у гэты ж дзень, Ахрамеева зрабілі зразуметым у суседкі, у якой прайшоў ператрус па крымінальнай справе за нейкі абразлівы каментар, паведамляе MAYDAY.


Берасце

Рэдактара навінаў сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Затрыманага ўчора ў Брэсце Алега Супрунюка  даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім, піша @bajby

Ноч Алег Супрунюк, былы старшыня брэсцкай філіі БАЖ, правёў у міліцыі. Цяпер яму пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.


Мінск

Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Пра гэта паведамляе арганізацыя. Раней пазапланавыя праверкі распачалі ў дачыненьні да іншых грамадзкіх арганізацыяў – РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», аб’яднанняў «Экадом», «Звяно», руху «За свабоду».

Таксама  Міністэрства юстыцыі правярае грамадскую арганізацыю "Цэнтр "Трэці сектар"паведамляе БАЖ.

"Запатрабаваныя тысячы дакументаў. Мы атрымалі таксама пісьмовае папярэджанне, — кажа заснавальнік арганізацыі Вітаўт Руднік. — Асноўныя прэтэнзіі: праекты Універсітэт залатога веку, Школа журналістыкі, якія раптам сталі падавацца ім нестатутнай дзейнасцю. Інтарэс праяўляе таксама ДФР. Вельмі верагодна, што рыхтуецца ліквідацыя".

“Цэнтр "Трэці сектар" быў заснаваны ў 1997 годзе. Арганізацыя ставіла перад сабой мэты развіцця грамадзянскай супольнасці, адукацыі журналістаў і грамадскіх актывістаў.


Па звестках праваабаронцаў, у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дар’ю Пажытных, Георгія Родзіна, Сяргея Жыбуртовіча і Крысціну Бардзілоўскую. Падрабязнасці высвятляюцца.


Палітзняволеную Вольгу Залатар у дзень народзінаў перавялі ў «Навінкі»

Стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы мінімум на два тыдні. Сёння ёй спаўняецца 38 гадоў.

Вольга Залатар. Фота з сямейнага архіва

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. 29 сакавіка палітзняволенай прад'явілі абвінавачванне  па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем).


Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства