viasna on patreon

"Месца апазіцыі - у парламенце, а не ў турме". У ПАСЕ абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

2021 2021-06-23T15:14:18+0300 2021-10-12T12:00:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pace.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 чэрвеня на ранішнім пасяджэнні ПАСЕ сябры рабочых груп абмяркоўвалі тэму "Сітуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Еўропы".

Падчас мерапрыемства выступілі 11 прадстаўнікоў розных краін. Большасць з іх згадвалі ўгон самалёта авіякампаніі Ryanair, арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, а таксама рэакцыю свету на тое, што адбываецца ў Беларусі за апошні год.

Аляксандр Поцей з Польшчы згадаў аб абуральным парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і асабліва падкрэсліў пераслед польскай і літоўскай меншасцяў.

Марыя Юферава-Скуратоўскі з Эстоніі адзначыла, што Раман Пратасевіч атрымаў палітычны прытулак у Польшчы і таму павінен разглядацца як палітычны ўцякач з усёй абаронай, якую дае міжнароднае права. Яна таксама нагадала, што па стане на гэты год Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне.

Дзмітрый Наталуха з Украіны адзначыў, што "пагроза для ўсёй Еўропы - гэта не толькі сітуацыя ў Беларусі. Пагроза для ўсёй Еўропы - гэта, на жаль, зло, якое застаецца ў асноўным без пакарання. І сітуацыя ў Беларусі - гэта толькі яго апошні і яскравы прыклад". Ён таксама заклікаў Асамблею да смелай рэакцыі на сітуацыю ў Беларусі і стварэння спецыяльнай рабочай групы ў рамках Савета Еўропы, якой будзе даручаны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Аўлавюр Пор Гунарсан з Ісландыі выказаў занепакоенасць тым, што любыя дзеянні супраць урадаў з таталітарнымі тэндэнцыямі павінны аказваць ціск на адпаведныя ўлады, а не на грамадскасць, якую спрабуе абараніць ПАСЕ.

Кіма Кільюнэн з Фінляндыі згадаў пра шакуючую колькасць палітычных бежанцаў з Беларусі і рэпрэсіях, якія працягваюцца.

"У любой дэмакратыі, паважаныя калегі, месца апазіцыі ў парламенце, а не ў турме", - сказаў ён.

Сябра Асамблеі ад Расеі Сяргей Кісляк не падтрымаў выступы сваіх еўрапейскіх калег і заявіў, што ПАСЕ "ўцягнутая ў свайго роду эпоху постпраўды". Ён адзначыў, што апазіцыя рыхтуе і трэніруе прафесійных рэвалюцыянераў ва Украіне, а свет неаб'ектыўны, таму абвінавачванні на рэжым пасыпаліся яшчэ да таго, як пачалося расследаванне па самалёце Ryanair. Ён таксама згадаў некалькі іншых выпадкаў з гісторыі, калі самалеты здзейснілі вымушаную пасадку, і ніякай рэакцыі не рушыла ўслед.

Самад Сяідаў з Азербайджана выказаў занепакоенасць станам адносінаў паміж Еўропай і Беларуссю, якія ён назваў станам вайны, у той час як ПАСЕ была створана для міру. Ён заклікаў да дыялогу і перамоваў з рэжымам у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства