viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 14 і 15 чэрвеня Дапоўнена

2021 2021-06-15T19:24:30+0300 2021-06-17T18:10:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzmenka_alina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Публікуем вядомыя факты за 14-15 чэрвеня.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

15 чэрвеня

У Мінску пасля допыту была затрымана маці траіх непоўнагадовых дзяцей Эліна Новік. Яна праходзіць падазраванай па крымінальнай справе за знявагу службовай асобы ў сацсетках (арт. 369 КК РБ). 


Генпракуратура ўзбудзіла чарговую крымінальную справу за здзек над сцягам. Падобна на тое, у дачыненні да опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Па матэрыялах справы, грамадзянка Л. 1990 года нараджэння «дзейнічаючы ў групе асоб, якія не пазней за 15 чэрвеня 2021 года з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі вырабіла відэазапіс са сцэнамі абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі: Л. і неўстаноўленая асоба кінулі сцяг на зямлю, а затым змясцілі яго ў кантэйнер для смецця».


У Гомелі затрымалі актывістку Аліну Кузьменка. Цяпер яна знаходзіцца на допыце ў СК. У Аліны застаўся двухгадовы сын, паведамляе "Гомельская Вясна". Папярэдне, затрыманы таксама яшчэ адзін хлопец.

kuzmenka_alina.jpg
Аліна Кузьменка

Верагодна гэта звязана з падзеямі 20 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту ў Гомелі супрацоўнік інфармацыйнай групы міліцыі з рупарам упаў на зямлю.

МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміў пра затрыманне ў Гомелі хлопца і дзвюх дзяўчын па артыкуле аб здзеке над дзяржаўным суягам (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Паведамляецца, што маладыя людзі спалілі яго на вогнішчы. 

gomel_stiah_1506.png
Скрыншот з відэа МУС

Таксама ў Гомелі былі затрыманыя гамельчанін Аляксей Чыж і Валерый Крахмалаў (былы супрацоўнік завода Гомсельмаша, якога звольнілі праз забастоўку). Валерую прад'явілі абвіначванне па арт. 342 КК.

14 чэрвеня

У Мінску была затрымана былая палітзняволеная актывістка «Краіны для жыцця» Вольга Паўлава. Зараз яна адбывае "хатнюю хімію" і пасля візіту ў РУУС у межах праверкі яна адтуль не выйшла. Яе затрымалі паводле адміністратыўнага правапарушэння (пікетаванне ў будынку РУУС). Праз некалькі гадзін яе вызвалілі, а ў сераду 16 чэрвеня будуць судзіць.

Дапоўнена: Паведамляецца, што ў кватэру Вольгі 15 чэрвеня прыйшлі з вобшукам.

Таксама ў Мінску быў затрыманы студэнт БНТУ Сяргей Верамяюк. Яго затрымалі каля інтэрнату і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна паводле артыкула 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства