viasna on patreon

Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію

2021 2021-06-01T16:39:19+0300 2021-06-01T17:03:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/patapovich-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу.

Аляксандр Патаповіч перад пачаткам судовага працэсу.

Гарадзенскі абласны суд замяніў прысуд жыхару Ваўкавыска Аляксандру Патаповічу, асуджанаму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Замест двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”) мужчыне прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Доўгая ваўкавыская справа завяршылася: Патаповічу - два з паловай гады "хіміі"

У судзе Ваўкавыскага раёна 29 сакавіка нарэшце вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Патаповіча, якога вінавацілі па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Крымінальная справа Аляксандра Патаповіча стала адной з першых палітычных спраў, узбуджаных пасля поствыбарчых пратэстаў, якую пачалі разглядаць у судзе. Працэс, распачаты ў лістападзе мінулага года, скончыўся напрыканцы сакавіка, калі суд Ваўкавыскага раёна пакараў Патаповіча 2 гадамі і 6 месяцамі “хіміі”.

Згодна з абвінавачваннем, 9 жніўня пасля 23.00 ён паспрабаваў наехаць на двух супрацоўнікаў ваўкавыскай міліцыі з мэтай перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства, а таксама, каб адпомсціць. Абвінавачаны сваёй віны ў наездзе на міліцыянтаў не прызнаў і адзначыў, што ніякіх прычын для помсты міліцыі ён не мае, а ад палітыкі ўвогуле далёкі. Прысуд па справе быў вынесены пасля доўгага перапынку ў судзе для правядзення следчага эксперыменту.

Але дзяржабвінаваўца вырашыў аспрэчыць прысуд суда першай інстанцыі, і першага чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе было прынята новае рашэнне аб замене пакарання на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Пакуль Патаповіч застаецца на волі, але ў бліжэйшы час яго мусяць выклікаць для адбыцця пакарання.

Гэта не першы выпадак, калі Гарадзенскі абласны суд замянее пакаранне на больш суровае па палітычных справах. Так, напрыканцы сакавіка Мікіту Самарыну, асуджанаму на чатыры гады "хіміі" за распыленне газу ў твар амапаўца, замянілі пакаранне на два з паловай гады пазбаўлення волі. А пенсіянеру Юзэфу Нямеру, які абараняў жанчыну на акцыі пратэсту і атрымаў за гэта 2,5 гады "хатняй хіміі", аблсуд змяніў пакаранне і адправіў у калонію на 1 год і 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства