viasna on patreon

Прысуды траім жыхарам Жлобіна за ўдзел у масавых беспарадках пакінулі без зменаў

2021 2021-05-21T13:08:40+0300 2021-05-21T13:08:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд разгледзеў 21 траўня апеляцыйныя скаргі асуджаных да пазбаўлення волі жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Гэтай тройцы былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкулах: 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суд устанавіў, што 10 жніўня вечарам ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі удары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

На судзе высветлілася, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Андрэя Шаўчука, напрыклад, збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес аднолькавы прысуд усім тром: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абласны суд пакінуў скаргі асуджаных без задавальнення, а прысуд - без зменаў.

Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне

Суддзя Мікалай Сяргеевіч прызнаў усіх траіх вінаватымі па двух крымінальных артыкулах і абвясціў канчатковы прысуд з улікам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства