viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-05-18T15:44:45+0300 2021-05-25T18:17:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 18 мая:

Крымінальны пераслед: Самыя гучныя палітычна-матываваныя прысуды, вынесеныя на мінулым тыдні — схапіўся за дубінку амапаўца, кінуў у бок АМАпу пясоок з клумбы, намалявалі сардэчка, кулак і вікторыю, “Я вучыў рытм” і змена прысуда з “хіміі” на калонію…

Па-за межамі: Разам з журналісткай “Громадьске радіо” Анастасіяй Гарпічэнка  ўзгадаем, як у 2019 годзе ва Украіне сустракалі 35 палітвязняў, якіх утрымлівала Расійская Федэрацыя.

Асоба: Два былых палітвязня — Ігар Банцар і Міхаіл Беркас — успомняць пра турму, псіхіятрычную экспертызу і адчуванні страху (альбо не?) падчас свайго зняволення.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта ili-ili.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-05-18_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства