Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.
Анонс праграмы на 11 мая:
Крымінальны пераслед: у Брэсце асуджана трэцяя частка фігурантаў справы карагодаў, а ў Мінску — удзельнікі тэлеграм-каналу “Армія з народам”. Працягваюцца і справы за абразы прадстаўнікоў улады – рэпост палічылі “паклёпам”.
Каментар эксперта: разам з праваабаронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным разбіраемся з тым, як правільна паводзіць сябе, калі вас выклікаюць на допыт у якасці сведкі, і якім чынам усё можа разгрануцца — ад сведкі да абвінавачанага.
Каментар: размаўляем з Марцінам Уггла, старшынёй шведскай правабаарончай арганізацыі Ostgruppen. Чаму Швецыю цікавіць становішча правоў чалавека ў Беларусі? Як Марцін вывучыў беларускую мову? Якую ролю ва ўсім гэтым адыграла “Вясна”?
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Vodar.