Суддзя Семянчук: "Бярэм ваду, валідол». У Берасці завяршыліся судовыя спрэчкі па справе " пудзілаў-рэек"
У судзе Ленінскага раёна Берасця 4 траўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 артыкула 339 - хуліганства, здзйсненае групай асоб) і падпале аўтапакрышак.
Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.
Усяго па справе праходзяць дзесяць чалавек.
3 траўня пачаліся, а да вечара 4 траўня завяршыліся судовыя спрэчкі ў справе "пудзілаў-рэек". Пракуроры запыталі тэрміны аж да 5 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал "Вясна/Брэст".
Да 5 гадоў калоніі: у Берасці працягваецца суд па блакаванні чыгункі і вывешванне пудзілаў
А перад пачаткам спрэчак суддзя Семянчук, абвясціўшы завяршэнне стадыі судовага следства, абвясціў слухачам: "Бярэм ваду, валідол".
Далей ён патлумачыў прысутным: судовыя спрэчкі складаюцца з рэплікі дзяржабвінавачання, затым ідзе рэпліка боку абароны. «Гэта мерапрыемства доўгае, з улікам колькасці ўдзельнікаў і аб'ему абвінавачвання». Бакі працэсу справіліся з спрэчкамі за паўтара дня, дзе паспелі выступіць адвакаты 10 абвінавачаных.
Сёння судовыя спрэчкі скончыліся. І абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.
Прысуд па справе будзе абвешчаны 18 траўня ў 10:30.