viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-04-13T14:35:24+0300 2021-04-20T14:01:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 13 красавіка:

Хроніка:

Ці можна зразумець, як не парушыць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах?

  • “Спінілі у чырвонай цішотцы і чорнай куртцы – папрасілі зашпіліцца, альбо праехаць у пастарнуак”

Якія прэцэдэнты стварае дзяржава?

  • У Віцебску калі спынішся каля помніку князю Альгерду на некалькі хвілінаў —то цябе абвінавацяць у “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”

Каго саджаюць на суткі і за што?

  • “Побач сядзеў праграміст, якога затрымалі за тое, што нібы вывесіў сцяг. Цікава, што ён яго не вывешваў – сцяг быў у суседнім вакне”

На каго на мінулым тыдні завялі крымінальныя спавы?

  • Фонд By_help і “фінансаванне экстрэмісцкага фармавання”, праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская і культурніцкія праекты

І ці можна прымусіць следчага размаўляць па-беларуску?

  • Допыты па крымінальнай справе “Вясны”.

Каментар: Праваабаронца “Вясны”  Марфа Рабкова ўжо сёмы месяц за-кратамі. Бадай што адзіны, хто можа з ёй ліставацца — гэта яе муж Вадзім Жаромскі. Пра што піша Марфа і як сябе адчувае?

Але негледзячы на перашкоды, пісаць лісты — важна! “Я ўдзячны ўсім, хто пісаў мне лісты”, — адзначае былы палітвязень Ігар Банцар, які атрымліваў лісты "як ад 14-гадовых хлопцаў, так і ад 70-гадовых кабет".  А валанцёрка Вера дасць некалькі парад (як і што пісаць?) і падзеліцца сваім досведам ліставання.

Крымінальны пераслед: Распавядзем пра Аляксандру Патрасаеву — як яе затрымалі, катавалі, асудзілі, што яна сказала ў апошнім слове і як плакалі ў залі суда.

У музычых паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта BarRokka.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2021-04-13_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства