viasna on patreon

Праваабаронцы заклікаюць распавесці пра ўмовы ўтрымання ў месцах несвабоды

2021 2021-04-07T18:47:58+0300 2021-04-07T19:02:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma_grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна"

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна"

Напрыканцы лютага Следчы камітэт заявіў, што ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі было ўзбуджана больш за 2300 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту.

Праваабрончаму цэнтру “Вясна”, які збірае інфармацыю пра крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах, вядома больш за 1000 прозвішчаў людзей, што патрапілі пад следства. На 7 красавіка 337 чалавек былі прызнаныя правабаабарончай супольнасцю палітзняволенымі.

Вядома, што ўжо асуджана больш за 350 чалавек. Найчасцей суды выносілі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі – не менш за 156 чалавек будуць адбываць ці ўжо адбываюць прысуды ў папраўчых калоніях. Значная частка абвінавачаных па палітычна матываваных справах была асуджана да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (не менш за 70 чалавек) ці без такого накіравання (больш за 50 чалавек). 

Праваабаронцы “Вясны” працягваюць маніторынг месцаў несвабоды ў Беларусі і збіраюць актуальныя звесткі пра ўмовы ўтрымання ў папраўчых калоніях і турмах. Таксама важнымі для аналізу з’яўляюцца і тыя абмежаванні, якія накладаюцца на “дамашняй хіміі”.

«Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 — 2019 гадах»

У маніторынгавай справаздачы «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 — 2019 гадах» звяртаецца ўвага на розныя тыпы месцаў прымусовага ўтрымання: ізалятары часовага ўтрымання, закрытыя ўстановы для непаўналетніх правапарушальнікаў, лячэбна-працоўныя прафілакторыі і інш.

Для збору інфармацыі была распрацаваная адпаведная анкета, якую могуць запоўніць як тых, хто накіраваны на “хімію”, так і блізкія тых, хто этапаваны ў калоніі. Таксама інфармацыю і копіі лістоў абвінавачаных і асуджаных можна дасылаць наўпрост на пошту - umovynesvabody@gmail.com

Праваабарончы цэнтр “Вясна” гарантуе ананімнасць і нераспаўсюд персанальных звестах без адпаведнага дазволу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства