Палітычны пераслед сёмага красавіка: звальненні з працы, выклікі ў міліцыю Дапоўнена

2021 2021-04-07T22:07:00+0300 2021-04-08T07:41:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-04-07-22.39.39.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў сераду, сёмага красавіка, працягвае збіраць факты палітычнага пераследу: затрыманні, ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Уладзімір Лобач. Фота: Наша Ніва.
Уладзімір Лобач. Фота: Наша Ніва.

З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту звольнены доктар гістарычных навук, этнограф Уладзімір Лобач.

Навуковец прапрацаваў 27 год на гісторыка-філалагічным факультэце, ад моманту яго стварэння ў Полацку. Уладзімір Лобач быў адным з падпісантаў заявы ў абарону бела-чырвона-белага сцягу.

Загад аб звальненні падпісаў Алег Раманаў, новы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, прызначаны на пасаду менш месяца таму, піша тэлеграм-канал Белсату.


Позву з’явіцца ў слонімскую міліцыю 7 красавіка ў 15.00 галоўнаму рэдактару “Газеты Слонімскай” Міколу Канановічу ўручыў дома пад подпіс участковы інспектар Слонімскага РАУС маёр міліцыі А. А. Гусар напярэдадні ўдзень.

Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Мікола Канановіч, вусна ўчастковы Гусар сказаў яму, што размова будзе тычыцца камп’ютарнай тэхнікі рэдакцыі “ГС”, забранай міліцыяй раней на праверку, а таксама яго цяперашняй пасады ў “Газеце Слонімскай”. Участковы таксама папрасіў Канановіча захапіць з сабой працоўную кніжку альбо загад аб прызначэнні яго на пасаду галоўнага рэдактара.

Паводле міліцыі, на сайце выдання знайшлі публікацыю, якая ўтрымлівае рэпост тэлеграм-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Сёння Мікалая Канановіча апыталі ў межах праверкі, але на наступным тыдні выклікаюць у міліцыю зноў.


Актывістка з Гомеля Алена Давыдава паведаміла сайту "Гомельская вясна", што да яе дадому "ломяцца менты". Падрабязнасцей пакуль няма.


Пасля ператрусу на допыт у ў Следчы камітэт Фрунзенскага раёна Мінска забралі Арцёма Цвіліка. Кажуць, нібыта за “абразу дэпутата”.


Таксама ў Мінску сёння затрыманая адміністратарка чата "Уручча-1".


У Мінску паведамляюць пра затрыманне Дзмітрыя Пікулі. Цяпер няма з ім сувязі, а раніцай ля пад'езда стаяў бус, тэлефон недаступны, у тэлеграме онлайн, на паведамленні не адказвае.


Сёння пад Мінскам сілавікі затрымалі чарговую сям'ю. Міліцыя кажа, што яны актыўныя ўдзельнікі «жаночага маршу».

Сёння ў Прылуцкай Слабадзе былі затрыманыя члены адной сям'і: дзве сястры, брат і іх мама. Адразу каля 18 гадзін затрымалі 30-гадовую Юлію Міхайлаву. Да яе дадому прыехала міліцыя: калі Юлія пайшла на прыпынак маршруткі, каб ехаць на працу, яе затрымалі.

Праз некаторы час сілавікі вярнуліся з ператрусам. Пазней супрацоўнікі ў цывільным затрымалі брата Юліі 27-гадовага Пятра і яе старэйшую сястру 36-гадовую Лілію Субоч, у якой двое непаўналетніх дзяцей. З супрацоўнікамі міліцыі і паехала маці затрыманых Таццяна Міхайлава.

Пазней іх затрыманне пракаментавала ў тэлеграм-канале мінская міліцыя. Паведамляецца, што затрыманыя з’яўляюцца «актыўнымі ўдзельнікі флэш-мобу, арганізаванага на праспекце Пераможцаў». Як гаворыцца ў тэлеграме-канале, "супрацоўнікамі міліцыі былі ўсталяваныя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага "жаночага маршу""

"Характэрна, што частка затрыманых грамадзян з'яўляюцца чальцамі шматдзетнай сям'і і пражываюць у пабудаваным з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Мінскім раёне.Падчас санкцыянаванага агляду названага домаўладання выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай", — піша міліцыя.


У Магілёве была затрыманая 58-гадовая Алена Бажанава. Супрацоўнікі міліцыі забралі яе прама з працы. Верагодная прычына затрымання - нейкія "малюнкі на вокнах".

Увосень Бажанаву ўжо затрымлівалі-тады яна каля сутак правяла ў Кастрычніцкім РАУС. Дзе яна цяпер - невядома, паведамляе MAYDAY.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства