viasna on patreon

Ад імя "Вясны" працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты да еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

2021 2021-03-18T11:54:10+0300 2021-03-18T12:18:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fake_fake.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін.

Першы такі ліст быў разасланы 19 лютага. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочана ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў, адсутнасцю рэакцыі на гэта з боку міжнародных праваабарончых арганізацый і нібыта заклікае правесці расследванне такіх парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Яшчэ два ліста з аналагічным зместам рассылаліся 4 і 16 сакавіка. Апошні ліст быў дасланы на 98 электронных адрасоў і ўтрымліваў яшчэ больш фотаздымкаў. Усе яны былі дасланы з пошты viasna.spring97@gmail.com, якая ніколі не належыла “Вясне”.

ПЦ “Вясна” зноў заяўляе, што не мае дачынення да дадзеных лістоў і расцэньвае іх як правакацыю ў дачыненні да арганізацыі. Нагадваем, што ўсе актуальныя кантакты “Вясны” знаходзяцца на адпаведнай старонцы афіцыйнага сайта і ў сацыяльных сетках.

Фэйкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

Вечарам у пятніцу - 19 лютага - нібыта ад імя Праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства