viasna on patreon

Ціск на праваабаронцаў “Вясны” набірае новыя абароты Дапоўнена

2021 2021-03-17T11:45:00+0300 2021-03-17T10:16:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vobshuk_viasna16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У офісе "Вясны" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года

У офісе "Вясны" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года

У адносінах да многіх сяброў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру "Вясна" на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні.

Так, 15 і 16 сакавіка на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў "Вясны" быў выкліканы вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

17 сакавіка на допыты ў якасці сведкаў выкліканыя праваабаронцы Леанід Свецік у Віцебску, Уладзімір Малей і Маргарыта Вялічкіна ў Брэсце, Сяржук Лацінскі ў Бабруйску.

Раней былі затрыманыя і знаходзяцца ў следчых ізалятарах праваабаронцы і валанцёры Марфа Рабкова  і Андрэй Чапюк (Мінск), Леанід Судаленка (Гомель) і Таццяна Ласіца (Рэчыца).

У МУС лічаць, што праваабаронцы і журналісты, "выступаючы замежнымі агентамі, арганізоўвалі і фінансавалі пратэсты пад прыкрыццём праваабарончай дзейнасці". 

Нагадаем, што па інфармацыі МУС, 16 лютага супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі каля 90 ператрусаў па месцы жыхарства сябраў незарэгістраваных арганізацый "Вясна", "Прафсаюз работнікаў РЭП", а таксама прадстаўнікоў БАЖ і медыярэсурсаў пратэстнага толку.

Ператрусы, якія адбыліся ў праваабаронцаў 16 лютага каментаваў Следчы камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў.

Будзе дапоўнена

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства