19 лютага 2004 года ў пракуратуру г.Наваполацка быў выкліканы праваабаронца Зьміцер Салаўёў
https://spring96.org/be/news/1024
2004
2004-02-19T10:00:00+0200
2004-02-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зьміцер Салаўёў быў выкліканы з прычыны таго, што ў пракуратуру прыйшоў ліст з Гарвыканкаму, у якім сьцьвярджалася, што ў горадзе дзейнічаюць структуры незарэгістраваных арганізацыяў і узгадваўся Праваабарончы цэнтр “Вясна”, а ў якасьці доказаў быў прыкладзены мясцовы праваабарончы бюлетэнь “Наша права” . Прадстаўнікі пракуратуры патрабавалі ад Зьміцера Салаўёва тлумачэньняў. Гаворыць Зьміцер Салаўёў: “Мне паказалі гэтую заяву з Гарвыканкаму і папрасілі даць тлумачэньні. Спасылаючыся на Арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь я адмовіўся даваць інфармацыю, якая можа быць скарыстаная супраць мяне”.