viasna on patreon

Ператрус у сваякоў журналіста Івашына, яго пакідаюць на два месяцы ў ІЧУ: палітычны пераслед у Беларусі 15 сакавіка Дапоўнена

2021 2021-03-15T15:09:55+0300 2021-03-16T08:08:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivashyn_902.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы "Вясны" ў панядзелак 15 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Працягваюцца вобшукі па справе журналіста Дзяніса Івашына. Сёння з ператрусам, як паведаміла жонка Дзяніса  Вольга Івашына, супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса. У гэты час там ідзе вобшук.

Журналіст Дзяніс Івашын.
Журналіст Дзяніс Івашын.

Пазней Вольга Івашына, паведаміла, што сілавікі забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі.

Пазней стала вядома Дзяніса Івашына пакінулі пад вартай на два месяцы, паведамляе ягоная жонка Вольга. Сёння з ператрусам прыйшлі да яго 95-гадовага бабулі - у кватэру, дзе Івашын не жыве і дзе няма яго рэчаў. У пажылой жанчыны праблемы са здароўем.

Дзяніс Івашын быў затрыманы вечарам 12 сакавіка. У той дзень Ператрус у яго кватэры падоўжыўся да дзвюх гадзін ночы: канфіскавалі тэлефоны, ноўтбукі, сімкі, банкаўскія карты, кнігі, нататнікі, грошы. Людзей, якія праводзілі ператрус, цікавіла ўсё, што звязана з Украінай, казала жонка журналіста. Паводле яе інфармацыі, на яе мужа заведзеная справа па 365-м артыкуле КК - аб умяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ператрусы правялі і ў бацькоў мужчыны.

Івашын ў ІЧУ КДБ у Горадні. Апошнім часам ён шмат пісаў пра былых байцоў Украінскага "Беркута" ў беларускай міліцыі, яго артыкулы публікавала газета "Новы Час".


Супраць фатографа і актывіста Сяргея Гапона распачаты адміністратыўны працэс па артыкуле 24.23 ч.2, паведамляе тэлеграм-канал Еўрарадыё.

— Арганізацыя несанкцыянаванага частавання блінамі, — жартуе Сяргей. — Запісалі, як хораша мы танчылі і спявалі вакол вогнішча. Бліжэйшым часам застаецца чакаць ці паведамлення, што працэс спынены, ці пратакола аб правапарушэнні і позву ў суд.


Адваката Сяргея Зікрацкага выклікаюць на пазачарговую атэстацыю на пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Пра гэта адвакат напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Адвакат Сяргей Зікрацкі.
Адвакат Сяргей Зікрацкі.

Пасяджэнне прызначанае на 24 сакавіка. Прычынай пераатэстацыі сталі выказванні Зікрацкага ў СМІ, піша Еўрарадыё.

"Думаеце, падставай для выкліку на пазачарговую атэстацыю сталі скаргі маіх кліентаў? Не. Мінюст палічыў, што мае каментары ў СМІ недастаткова кваліфікаваныя, а значыць, трэба праверыць, ці магу я далей працаваць адвакатам", — распавёў юрыст.

Апошнім часам Зікрацкі абараняе інтарэсы затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба і ўдзельнічае ў іншых палітычных працэсах.


Рэдактара інтэрнэт-партала Hrodna.life Аляксея Шоту 15 сакавіка па тэлефоне запрасілі ў суд Ленінскага раёна Гродна. 16 сакавіка ў 14.30 яго пачнуць судзіць па ч. 2 арт. 17. 11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша БАЖ.


У Новай Баравой затрыманы Руслан Прохараў. Прычына затрымання пакуль невядомая, аднак мужчыну за суда змясцілі ў ІЧУ. Суд хутчэй за ўсё адбудзецца заўтра ў Мінскім раённым судзе.


Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель 15 сакавіка быў дапытаны ў Следчым камітэце ў межах крымінальнай справы. З яго ўзялі распіску аб неразгалошванні.

Вядома, што дапытвалі Бухеля некалькі гадзін. На 16 сакавіка праваабаронцу зноў выклікаюць на допыт, паведамляе MAYDAY.

Нагадаем, 16 лютага ля Бухеля і шэрагу іншых магілёўскіх праваабаронцаў і журналістаў прайшлі ператрусы, якія праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК РБ (нібыта за фінансаванне акцый пратэсту).

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства