Тыдзень за роўнасць і інклюзію ў Беларусі 16-23 сакавіка. Анонс
Больш за 5 гадоў праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі ініцыююць правядзенне Тыдня асветніцкіх дзеянняў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка). І нам здаецца, што ў 2021 годзе важна працягваць гэта рабіць, пакуль ёсць выклікі раўнапраўю і дыскрымінацыя.
Таму з 16 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праходзіць анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў!
На працягу Тыдня ты зможаш:
- паглыбіцца ў свет унутранай дыскрымінацыі;
- пашукаць адказы на актуальныя дыскрымінацыйныя выклікі, у тым ліку ў творчай форме;
- даведацца, што такое валантэрства без дыскрымінацыі і падзяліцца сваім вопытам;
- пачуць, як звязаны «экстрэмізм» і дыскрымінацыя;
- паразважаць, чаму правы чалавека ўніверсальныя і павінны абараняць любых людзей;
- задумацца пра тое, ці бывае дыскрымінацыя ў сям'і і што з гэтым рабіць;
- знайсці блізкіх па духу людзей.
Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў тэматычным інстаграме Тыдня.
Такім чынам, што ж будзе:
16 сакавіка (аўторак) 18:00-21:00 - анлайн-майстэрня «Коміксы супраць дыскрымінацыі» ад Лены Немік - сацыяльнай ілюстратаркі, мастачкі коміксаў, заснавальніцы майстэрні візуальнага сацыяльнага сторытэлінгу Użalka. Маляваць гісторыі і дзяліцца імі - гэта лёгка, весела і трошкі змяняе свет да лепшага. Узровень малявання - любы. Інфармацыя пра регістрацыю нижэй.
17 сакавік (серада) 18:30-20:30 - партнерскіі варкшоп у Zoom «Інклюзіўныя мерапрыемствы онлайн - (не)магчыма?» - магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці онлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення ад Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Рэгістрацыя па спасыле, больш інфармацыі на сайце ЖБ.
18 сакавіка (чацвер) 18:00-19:00 - анлайн абмеркаванне, хто такія «экстрэмісты» у Беларусі і ў чым праблема? Акрамя тлумачэння простымі словамі можна будзе даведацца на новы тэматычны даклад ад Міжнароднай арганізацыі Article 19 і Human Constanta.
20 сакавіка (субота) 13:00-15:00 - інтэрактыўны анлайн-семінар пра «Глыбінны антыфашызм» ад Валдзіса Фугаша - што трэба зразумець пра сябе, сваю ролю і адказнасць, калі марыш пра свет без гвалту і прыгнёту.
21 сакавіка (нядзедя) 13:00-15:00 - анлайн сустрэча па абмене вопытам «валантэрства без дыскрымінацыі» - ці магчыма гэта? Давайце абмяркоўваць! Будзем рады любым прыкладам і асабістаму досведу як ад тых, хто валантэры, так і ад тых, хто працуе з валантэрк_амі.
22 сакавіка (панядзелак) 20:00-21:30 - афлайн-лекцыя ў Мінску ў рамках сустрэч «Корпус говорит» з удзелам Насты Лойка «Чаму я займаюся тэмай дыскрымінацыі» - асабісты досвед і прэзентацыя тэматычнага буклета пра 5 дыскрымінаваных груп у Беларусі.
Рэгістрацыя на ўсе пяць івэнтаў па спасылцы: https://forms.gle/W1FgoGvrne9nRVyy6
23 сакавіка (аўторак) 19:00-21:00 - партнёрскі івэнт ад АБФ («Актыўным Быць файна») у Мінску - афлайн-воркшоп на тэму «Ці можа сям'я дыскрымінаваць дзіцяці? Чаму адукацыя і выхаванне - справа грамадская?». Анкета для рэгістрацыі
23 сакавіка (аўторак) 18:30 - 20:00 - партнерскі івэнт ад «Жывой Бібліятэкі» - сацыяльная гульня онлайн. Падрабязней - на сайце арганізацыі.
Партнёры Тыдня за роўнасць і інклюзію:
Часопіс пра гендэр і сэксуальнасць MAKEOUT
Майстэрня візуальнага сацыяльнага сторытэлінга Użalka
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
Беларускі Хельсінкскі Камітэт
інтэрсекцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» (Магілёў)
АБФ ( "Актыўным Быць Файн")
Фэйрплэй - праект про футбол / спорт, павагу і сацыяльна значныя пытанні
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
Еўрапейскае аб'яднанне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў United.
Далучайся!