Затрыманні ў Мінску і іншыя факты палітычнага пераследу 13 сакавіка Дапоўнена
Праваабаронцы "Вясны" ў суботу 13 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Мірашнічэнка былі затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:
Астроўская Таццяна Сяргееўна,
Чорнагрэбель Аксана Алегаўна,
Сымановіч Сяргей,
Кірпічова Таццяна.
Правяраецца таксама інфармацыя пра затрыманне ў раёне вуліцы Мельнікайтэ каля 8 гадзін раніцы некалькіх чалавек з б-ч-б сімволікай. Прынамся паведамляецца, што іх даставілі ў Цэнтральны РУУС.
Пазней "Наша Ніва" паведаміла падрабязнасці. На вуліцы Мірашнічэнка было затрымана пяцёра жанчын 25—40 гадоў за ўлёткі. Трое з іх раней затрымліваліся за ўдзел у маршах.
Яшчэ пяць чалавек затрымалі насупраць будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, якое яны пікетавалі. Чацвёра з Маскоўскага раёна сталіцы, пяты прыехаў на акцыю з Дзяржынскага раёна, раней ён затрымліваўся за ўдзел у Маршы.
У другой палове дня ў Менску затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову.
аведамляюць, што Лізавету затрымалі разам з татам, піша @by_culture
Інфармацыя будзе дапаўняцца.