"Маё жыццё бясцэнна" і пазоў у 20 000 рублёў. Пачаўся суд над Сцерлікавым, дзе пацярпелы — супрацоўнік ДАІ
Суд Заводскага раёна горада Мінска ў асобе суддзі Генадзя Янкоўскага 25 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 37-гадовага інжынера-будаўніка Аляксея Сцерлікава. Абвінавачваюць яго ў частцы 2 артыкула 363 КК РБ (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з пагрозай прымянення гвалту). Абвінавачаны віну не прызнае (а дакладней, як ён выказаўся, прызнае яе па частцы 1 дадзенага артыкула — то бок "супраціў без намеру прымянення гвалту"). Падзеі адбыліся 23 верасня 2020 года — у той дзень Сцерлікаў намагаўся схавацца ад людзей у камуфляжнай форме, а пры затрыманні яго збівалі ў машыне. У залу судовага пасяджэння ён дастаўлены пад канвоем. А пацярпелым прызнаны інспектар ДАІ Максім Завадскі.
Дзяржаўнае абвінавачванне
У 23 верасня 2020 года ў 23.55 Сцерлікаў, кіруючы аўтамабілем, рухаючыся па сустрэчнай паласе, паблізу праспекта Дзяржынскага (Мінск), не падпарадкаваўся лейтэнанту міліцыі Завадскаму, які выконваў абавязкі па ахове грамадскага парадку, які патрабаваў спыніць транспартны сродак. Далей, 24 верасня ў 00 гадзін па вуліцы Разінскай, 59 не падпарадкаваўся патрабаванням спыніць машыну і, пачаўшы рух заднім ходам, здзейсніў наезд на Завадскага. Ад гэтага ў Завадзкага пашкодзілася форменнае абмундзіраванне і застаўся сіняк на плячы, некалькі ранак. У якасці дзяржабвінаваўцы выступае Вольга Дзіндзілевіч.
*23 верасня адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, якая прывяла да пратэсту.
Пацярпелы
Максім Завадскі працуе інспектарам ДАІ з сакавіка 2020 года. Падчас судовага паседжання ён адзначыў, што ў яго пасля гэтага інцыдэнту засталася таксама падранай звязка на назе. Ён праляжаў суткі ў шпіталі, а затым пайшоў на бальнічны ліст. Падчас судовага працэсу ён падаў грамадзянскі пазоў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды памерам у 20 000 беларускіх рублёў. Памер такой сумы пацярпелы растлумачыў наступным чынам:
"Жыццё маё бясцэнна".
Аляксей Сцерлікаў не пагадзіўся з такім пазовам:
“Я дапускаю, што пацярпелы можа заяўляць пазоў, але — ў разумных межах".
Завадскі не памятае, калі дакладна заступіў на службу 23 верасня — ці то ў 15, ці ў 16, ці ў 18 гадзін. Час з паставой ведамасці таксама не памятае. Праўда ў трох пратаколах пазначана, што ён заступаў на службу ў 11 гадзін. У той дзень яго каманда (акрамя Завадзкага, там былі Іващук і Ваненка, бартавы нумар службовага аўтамабіля — 708) атрымала паведамленне аб тым, што на праспекце Дзяржынскага блакуецца аўтамабільны рух. Па прыбыцці туды яны ўбачылі, што людзі ў камуфляжнай форме атачылі Фольксваген. Кіроўца развярнуўся і стаў ехаць па сустрэчнай паласе. Каманда Завадзкага сумесна з яшчэ адным экіпажам ДАІ (пад кіраўніцтвам супрацоўніка Шарохі, бартавы нумар 703) пачала яго пераследваць. Кіроўца не падпарадкаваўся, "павялічваў хуткасць і спрабаваў сысці ад пагоні". Затрыманы ён быў на вуліцы Разінскай — у нейкі момант Фольксваген распачыў рух заднім ходам, "лічаныя секунды " і — наезд на Завадскага. За рулём і знаходзіўся Сцерлікаў разам са сваёй жонкай Таццянай. Яна была дапытаная ў зале судовага пасяджэння ў якасці сведкі.
Што ж тады здарылася? Версія жонкі Сцерлікава
У той дзень Сцерлікавы адзначалі маленькае сямейнае свята ў більярдным клубе. Вяртаючыся па праспекце Дзяржынскага дадому, яны ўсталі ў корак.
"Некалькі белых бусаў перагарадзілі ўсе палосы дарогі, — распавяла Таццяна ў судзе. — Беглі нейкія людзі з дубінкамі ў руках. Я ўбачыла, што ззаду нас ужо дзве машыны збіваюць. І тут —збілі наша бакавое шкло. Мы крануліся. У лабавое шкло прыляцеў ўдар. Спыніліся. Нашу машыну стала збіваць вялікая колькасць людзей. Іх колькасць павялічвалася (пазней Таццяна ўдакладніла, што іх было чалавек 30 — Заўв.) Шкло ляцела ў твар, у вочы. Перыферычным зрокам бачыла, што мужа б'юць. На шчасце, мы былі не прышпіленыя — і таму нас не змаглі дастаць".
Фольксваген крануўся — але Таццяна не можа адзначыць, куды яны ехалі: іх лабавое шкло было цалкам белым ад пашкоджанняў, акрамя таго яна спрабавала зняць свой красовак, куды трапіў асколак шкла. Бакавога шкла ў аўтамабіля ўжо не было.
Перад затрыманнем Таццяна памятае, што нейкі мужчына ў чорным накіраваў на яе пісталет, суправадзіўшы гэта грубай нецэнзурнай лаянкай. Яна адказвала, што не супраціўляецца. У гэты момант яе мужа ўжо збівалі (білі яго і падчас манеўру з заднім ходам машыны). Таццяну паклалі на зямлю. А яе муж з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Пасля таго, што адбылося, сям'я Сцерлікавых сустракалася з пацярпелым Завадскім, каб пацікавіцца яго здароўем, прыносіла прабачэнні. Аднак той вырашыў дзейнічаць праз суд.