viasna on patreon

“Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года”. Запрашаем на адкрыццё выставы

2021 2021-02-09T09:31:00+0300 2021-02-09T08:08:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adamivich-1989-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года. Фота: Уладзіміра Сапагова.

Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года. Фота: Уладзіміра Сапагова.

Адкрыццё анлайн-выставы архіўных фотаздымкаў “Чарнобыльскі шлях, Мінск, 30 верасня 1989 года” адбудзецца ў аўторак, 9 лютага.  Аўтар фотаздымкаў – вядомы мінскі фатограф Уладзімір Сапагоў.

Выставу, арганізаваную па ініцыятыве Праваабарончага цэнтра “Вясна”, прэзентуюць непасрэдныя ўдзельнікі тых гістарычнай падзей, якія адлюстраваныя на гістарычных ужо фотаздымках.   

Фотарэтраспектыва дасць магчымасць зрабіць падарожжа ў часе і патрапіць у 30 верасня 1989 года, калі ў  Мінску адбылося першае шэсце “Чарнобыльскі шлях”, прысвечанае наступствам катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

У той дзень на Плошчы Леніна (цяпер - Незалежнасці) прагучалі прарочыя словы пісьменніка Алеся Адамовіча:

“Чарнобыль звязаны не толькі з вялікай хлуснёй, але і з наўпроставымі злачынствамі, службовымі злачынствамі. І безумоўна, мы прыйдзем усе да экалагічнага Нюрнбергу. Гэта непазбежна ў нашай краіне”.

Выставу падрыхтавалі: Паліна Сцепаненка, Таццяна Мастыкіна, Алесь Бяляцкі.

Пачатак прэзентацыі 9 лютага ў 19-00 на анлайн-пляцоўцы ў Zoom па спасылцы.

Запрашаем усіх жадаючых!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства