viasna on patreon

Факты палітычнага пераследу за 25 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-25T16:04:09+0300 2020-12-25T18:52:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/losik_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 снежня ў Беларусі працягваюцца розныя формы ціску на палітычных актывістаў, журналістаў і зняволеных. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Палітвязню Ігару Лосіку падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 25 сакавіка. Сёння павінна было скончыцца паўгадавое зняволенне, аднак на свабоду палітвязень не выйдзе. Сам Ігар Лосік працягвае галадоўку, якую абвясціў 15 снежня. 


У Драгічыне пад хатні арышт адправілі журналіста сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча, паведамляе БАЖ. Пра гэта стала вядома 25 снежня, калі скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання журналіста.

Паводле інфармацыі рэдакцыі сайта, Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня з удзелам супрацоўнікаў АМАПу па дарозе з Драгічына ў Брэст. Пазней у яго доме адбыўся ператрус. Затрыманне журналіста звязанае са справай, распачатай паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

Сайт "Першы Рэгіён" — прыватнае медыя. Працуе для шэрагу гарадоў Брэсцкай вобласці: Івацэвічаў, Бярозы, Пінска, Ганцавіч, Драгічына.


Як паведамляе "Новы час", у Салігорску затрымалі ўдзельніка страйку на "Беларуськаліі" Андрэя Стадуба, які 24 снежня зладзіў адзіночны пікет у цэнтры горада. Мужчына выйшаў з плакатам "Стаю нахабна, мэтанакіравана".

Гэты плакат стаў адказам на выказванне кіраўніка КДБ Івана Церцеля наконт забойства Аляксандра Тарайкоўскага.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства