viasna on patreon

Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 24 снежня Дапоўнена

2020 2020-12-25T11:42:00+0300 2020-12-25T13:43:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 снежня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі мірных акцый, заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы, працягваецца ціск на грамадзян за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Мядзелі ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да мясцовага актывіста Станіслава Таспаева. Яго падазраюць у паклёпе (арт. 188 Крымінальнага кодэкса). Паведамляецца, што на яго адваката таксама аказваецца ціск: ДАІ выпісала яму за кароткі час ужо тры штрафы. 


"Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе, што журналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 22 кастрычніка, якую яна асвятляла. 21 снежня суд Заводскага раёна Мінска аштрафаваў яе на 30 базавых велічыняў (810 рублёў) па артыкуле 23.34 КаАП. Пра гэта журналістка даведалася толькі сёння постфактум. На самой акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка Віялету Саўчыц не затрымлівалі, а склалі пратакол таксама постфактум.


Галоўны рэдактар «Брэсцкай газеты» Віктар Марчук 24 снежня наведаў пракуратуру, паведамляе "Бінокль". Яго выклікалі з-за ўдзелу ў відэа "Зварот грамадзян Берасця, занепакоеных эскалацыяй гвалту ў Беларусі".

"Сустрэча доўжылася каля 10 хвілін. Ён зачытаў мне афіцыйнае папярэджанне аб адказнасці за распаўсюд недакладнай інфармацыі. Сфатаграфаваць ці хаця б перапісаць гэты дакумент адвакату не дазволілі. Мне было прапанавана яго падпісаць. Я зрабіў унізе запіс, што "з афіцыйным папярэджаннем не згодны "і паставіў подпіс", - распавёў галоўны рэдактар БГ.


Пад вечар у Мінску былі затрыманыя Марына Неўдах, Паліна Янкоўская, Вольга Капланоўская.

Тым часам стала вядома, што палітвязню Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы - да 20 лютага 2021 года. Пра гэта стала вядома жонцы палітыка Вользе


На 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы за падпал шынаў на аўтадарозе Баранавічы-Ваўкавыск 24 снежня ў Слоніме былі затрыманыя Аляксандр Янкоўскі, Андрэй Уласаў, Віктар Эдэр і Дзмітрый Занеманскі. Яны былі змешчаныя ў ІЧУ г. Слоніма. 


Таксама 24 снежня раённыя суды Мінска і іншых гарадоў працягваюць праводзіць пасяджэнні па адміністрацыйных справах у дачыненні да мірных дэманстрантаў.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства