viasna on patreon

Усе актуальныя звесткі пра палітвязняў Беларусі — у абноўленым раздзеле на нашым сайце

2020 2020-12-21T17:29:01+0300 2020-12-21T17:36:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazny_skrin.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысвечанай палітычным зняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра палітвязняў можна знайсці на prisoners.spring96.org.

palitviazny_skrin.png
скрыншот з prisoners.spring96.org

У кожнага палітычнага зняволенага, якіх па стане на 21 снежня ў краіне 158 чалавек, ёсць свая старонка, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант звесткі. Там можна даведацца:

  • Пра працу, адукацыю, хобі і іншыя інтарэсы вязня;
  • абставіны крымінальнай справы і затрымання;
  • храналогію судовых працэсаў;
  • дату нараджэння вязня;
  • адрас для лістоў.

Таксама на prisoners.spring96.org можна знайсці звесткі пра былых палітзняволеных, апошнія навіны пра цяперашніх палітвязняў, мапу з адрасамі месцаў зняволення і карысныя матэрыялы пра тое, як можна дапамагчы вязням.

Інфармацыя ў раздзеле аб палітвязнях будзе ўвесь час дапаўняцца і абнаўляцца. Калі вам вядомы звесткі, не пазначаныя на сайце (новае месца ўтрымання, дата нараджэння ці іншая карысная і цікавая інфармацыя пра зняволенага), калі ласка, паведамляйце нам на пошту viasna@spring96.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства