viasna on patreon

Два гады "хіміі" за паклёп на маёра міліцыі

2020 2020-12-11T19:23:40+0300 2020-12-11T19:51:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 снежня суд горада Пінска вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Ласіцкага. Яго абвінавацілі па  артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса. Пацярпелым выступіў маёр Аляксандр Саковіч. Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). 

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: г.Пінск

Артыкул: 188 Крымінальнага кодэксу (Паклёп)

Абвінавачаны: Мікалай Ласіцкі

Суддзя: Дзмітры Свіцін

Дзяржаўны абвінаваўца: Марчанка

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу 

Пакаранне, прызначанае судом: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу

Пацярпелы: маёр міліцыі Аляксандр Саковіч

Згодна з пастановай следчага Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэту маёра Пятровіча, двойчы — 18 і 20 жніўня — Мікалай Ласіцкі наўмысна змясціў выявы маёра Саковіча ў тэлеграм-канале "Пинск для жизни". Выявы суправаджаліся тэкстамі, якія ўтрымлівалі свядома абмыльныя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і знеслаўляюць маёра, а таксама "істотна прымяншае гонар і годнасць асобы, дыскрэдытуе пацярпелага ў вачах грамадскасці". У другім выпадку ганебныя звесткі і выдумкі былі "злучаныя з вінавачаннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК (генацыд)".

Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства