viasna on patreon

Затрыманні па ўсёй Беларусі 10 і 11 снежня працягваюцца Дапоўнена

2020 2020-12-11T20:50:00+0300 2020-12-12T17:31:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 і 11 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", раніцай 11 снежня ў двары дома па вуліцы Чыгуначная, 44 з раніцы дзяжураць сілавікі. Асобамі ў цывільным затрыманыя як мінімум тры мясцовыя актывісты. У кватэрах праводзяцца ператрусы. Вырагодна, такая актыўнасць сілавікоў звязана з выкананнем пагрозаў ГУУС пра сцягі ў вокнах. Як стала вядома "Белсату", сярод затрыманых у гэтым двары – гісторык Андрэй Мацук

У выніку ў гэтым двары было затрымана шэсць чалавек:

  1. Андрэй Мацук
  2. Сцяпан Данілевіч
  3. Андрэй Бондараў
  4. Юрый Цюшкевіч
  5. Андрэй Дранкевіч
  6. прозвішча высвятляецца

Таксама раніцай у Мінску супрацоўнікі міліцыі за сцяг на балконе затрымалі Андрэя Зайцава. Гэта муж актывісткі ("бчб-нявесты") Іны Зайцавай. Суд над ім чакаецца ў судзе Заводскага раёна Мінска па арт. 23.34 КаАП. У выніку яго аштрафавалі на 30 базавых велічынь. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Над ім яшчэ чакаецца суд за сцяг на ўласным доме па арт. 23.34 КаАП. 

У Грушаўцы за сцяг на балконе таксама быў затрыманы Міхаіл Марціновіч. Да суда ў панядзелак яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Таксама супрацоўнікі міліцыі з Цэнтральнага РУУС прыходзілі з вобшукам да Святланы Дзядовай. Яе затрымалі і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Мінску раніцай пасля ператрусу затрымалі ў сваёй кватэры Ігара Зайцава. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

"Пазванілі ў дзверы, яго бабуля пайшла паглядзець, хто пачаў ламаць дзверы. Прыйшлі з ператрусам міліцыянты з АМАПам, канфіскавалі ўсю тэхніку, сцяг, налепкі і вопратку з Пагоняй", – распавядаюць яго сябры.

У межах крымінальнай справы ў сябе дома была затрыманая 51-гадовая Аляксандра Шыдлоўская. На 72 гадзіны яе змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Мінску 11 снежня таксама пасля ператрусу затрымалі Аксану Цішанко. Як паведамляюць яе блізкія, прычыны вобшука і затрымання незразумелыя.

Увечары дома была затрыманая Ксенія Абібок. Дзяўчыну даставілі ў Фрунзенскае РУУС, а потым у ІЧУ Акрэсціна.

Як паведамілі валанцёры па назіранню судоў, сёння ў Партызанскім судзе чакаецца новы суд па арт. 23.34 КаАП над студэнтам БДУІР Янам Салановічам, якога ўжо судзілі за ўдзел у шасці акцыях пратэсту. Працэс будзе весці суддзя Макарэвіч. 30 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Яна Салановіча палітычным зняволеным і патрабавала ва ўладаў Беларусі спыніць усе адміністрацыйныя працэсы па арт. 23. 34 і арт 23.4 КоАП у дачыненні да Яна Салановіча і адмяніць раней вынесеныя пастановы суда. У выніку студэнта асудзілі на 14 сутак.

Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту за 11 снежня

У пятніцу, 11 снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.

У Мінску быў затрыманы Андрэй Косаў. Яго затрымалі за сцяг, які вісеў на балконе ў кватэры ў г. Ганцавічы. Мужчыну з Мінска павезлі ў Ганцавіцкае РАУС. Суд мусіць адбыцца ў панядзелак, 14 снежня.

Каля 21:50 на выхадзе з цягніка на мінскім вакзале была затрыманыя 32-гадовая Марыя Міхальчук. Затрыманне ажыццяўлялі пяць супрацоўнікаў міліцыі. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Увечары ў мінскім аэрапорце быў затрыманы карэспандэнт тэлеканала “Настоящее время” Раман Васюковіч, піша "Радыё Свабода". Раман вяртаўся ў Мінск са службовай камандыроўкі ў Кіеве. Раман паспеў паведаміць, што памежнікі забралі яго ноўтбук і дакументы. Пазней Рамана Васюковіча адпусцілі, але ноўтбук карэспандэнту не вярнулі.

Магілёў 

Раніцай 11 снежня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамілі, што сілавікі ломяцца ў кватэру да магілёўскаму журналісту Алесю Сабалеўскага. Журналісту ўручылі позву ў Следчы камітэт на 10 раніцы. Вядома, што яго хочуць дапытаць па факце нейкага падпалу аўтамабіля.

Як паведаміў "Белсат", у РАУС ён хадзіў з адвакатам. Яго сапраўды апытвалі ў якасці сведкі. Чаму яго апытвалі, не ведае, магчыма таму, што ён жыве побач з месцам, дзе адбыўся падпал.

Салігорск

Днём у сябе дома супрацоўнікамі з Мінска была затрыманая Таццяна Грудзько. Верагодна, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых раследванняў. Увечары яе адпусцілі "пад падпіску", паведамляюць сябры.

Палітычны пераслед 10 снежня

Мінск

Увечары 10 снежня ў двары вуліцы Казіміраўскай, 33 на чаепіцці было затрымана некалькі чалавек. Таксама затрымалі людзей у двары на вуліцы Альшэўскага, якія ўпрыгожвалі ялінку. З Фрунзенскага РУУС іх даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Над імі чакаюцца суды па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а над некаторымі і па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). Спіс затрыманых:

  1. Канстанцін Егіазараў,
  2. Геннадзь Савенкоў,
  3. Ілля Якубоўскі,
  4. Цімафей Раўбус,
  5. Ігар Чэрнік,
  6. Дзмітрый Казлоўскі,
  7. Міхаіл Марозаў,
  8. Аляксей Бабко, 
  9. Сяргей Бабашкоў, 
  10. Іван Шчадрэнон,
  11. Аляксандр Койпаш.

У выніку затрыманых пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі – ад 10 да 25 сутак.

Гомель

На пад’ездах дамоў, дзе жывуць гомельскія валанцёркі і актывісткі, з'явіліся ўлёткі са знявагамі, піша "Радыё Свабода". Такія ўлёткі з агульнай назвай «Твар пратэсту» знайшлі валанцёрка Наста Сасыкбаева, актывісткі Дар’я Зямлянская, Наталля Глазкова, Аксана Ліхадзіеўская. Наталлю Глазкову цяпер затрымалі, а ў Аксаны Ліхадзіеўскай прайшоў ператрус з невядомай прычыны. 

Актывісткі мяркуюць, што да размяшчэння ўлётак мае дачыненне міліцыя, бо ў іх ёсць інфармацыя пра парушэнне ПДР ці безбілетны праезд

Маладзечна

У Маладзечне затрымалі праваабаронцу, калі ён раздаваў Дэкларацыю правоў чалавека

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Маладэчне быў затрыманы праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства