viasna on patreon

9-10 снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей

2020 2020-12-09T16:02:54+0300 2020-12-10T09:55:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrum1511.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне каля Пушкінскай 15 лістапада. Фота "Радыё Свабода"

Затрыманне каля Пушкінскай 15 лістапада. Фота "Радыё Свабода"

9-10 снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Сябра рады руху «За свабоду» Вікторыя Таболіч стала сведкай у справе, распачатай паводле арт. 366 КК. Раніцай дзясятага снежня ў яе дома прайшоў вобшук, канфіскавалі тэхніку. Таболіч дапыталі ў Следчым камітэце і адпусцілі. 

«З раніцы прыехалі дадому, ламіліся ў дзьверы. Цэлы аўтобус людзей у масках і са зброяй, паклалі ўсіх тварам у падлогу. Санкцыя пракурора на вобшук была ад першага снежня», — паведаміла БелаПАН Таболіч.

Магілёў

Дзявятага снежня На мяжы з Літвой затрыманы магілёўскі актывіст Аляксандр Царук, паведамляе MAYDAY. Вядома, што ён спрабаваў выехаць з Беларусі, дзе ён рэгулярна быў аб'ектам для нападак з боку сілавікоў. У дадзены момант, наколькі вядома, над ім "вісяць" сем сутак адміністрацыйнага арышту (усяго ўжо ў Царука звыш месяца адбыцця ў няволі ў 2020 годзе за ўдзел у мірных акцыях пратэсту). Верагодна, актывіста адправілі адбываць арышт па апошняй пастанове суда, які прызначыў Царуку 10 сутак арышту. З іх трое актывіст адбыў да суда, яшчэ сем яму застаецца. Па інфармацыі падпісчыка, Аляксандра Царука адвезлі ў Ашмяны.

Гародня

У Гародні на 72 гадзіны дзявятага снежня затрыманая Настасся Каламейчанка, папярэдне — у межах артыкулах 369 Крымінальнага кодэксу.  У сваім інстаграме яна зрабіла допіс пра адну з амапавак, якая праходзіць пацярпелай па справе Марыны Палікарпавай.

Карэлічы

У Карэлічах дзявятага снежня затрымалі заснавальніцу і рэдактарку рэгіянальнага сайта Korelichi.by Караліну Князькову, а таксама яе бацькоў, паведамляе БАЖ. Дома ў дзяўчыны быў ператрус, канфіскавалі тэхніку. Цяпер Караліна застанецца ў ізалятары да суду, затрыманых бацькоў абяцаюць да вечара адпусціць.

«Праблемы пачаліся да выбараў, калі на сайце Korelichi.by зьявіўся анонс пікетаў Ціханоўскай», — расказала Караліна Князькова перад сваім затрыманьнем. 

Калодзішчы

У Калодзішчах дзявятага снежня затрыманы Святаслаў Лепешаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства