Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын віншуе з Калядамі свайго "хрэсніка" - палітвязня Ігара Лосіка і праваабаронцаў
Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco (Partnership for Human Rights) сёлета распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэтая кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.
Мануэль Сарацын, прэс-сакратар па ўсходнееўрапейскай палітыцы фракцыі “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, у межах кампаніі, як і многія іншыя парламентарыі еўрапейскіх краін, стаў хросным блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца ў СІЗА з 25 чэрвеня.
З гэтай нагоды Сарацын заявіў:
“Як дэпутат нямецкага Бундэстага я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязняў. Свабода прэсы і свабода меркаванняў — не злачынствы. Свабода прэсы і свабода перакананняў — гэта ўсеагульныя правы чалавека, якія павінны выконвацца ўсюды. Такім чынам, прымяненне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі з'яўляецца фарсам. Гэтыя палітычныя рэпрэсіі пагарджаюць дэмакратыяй і не маюць нічога агульнага з вяршэнствам закона.
Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем