viasna on patreon

Затрыманні журналістаў і сталых людзей. Пераслед у Беларусі працягваецца 7-8 снежня

2020 2020-12-08T11:40:22+0300 2020-12-09T02:43:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_minsk_29.11.2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ў Мінску. Фота БелаПАН

Затрыманне ў Мінску. Фота БелаПАН

У панядзелак і аўторак 7-8 снежня ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Сёмага снежня на Маршы сталых людзей затрымалі журналістаў Белсату Любоў Лунёву і аператара Івана Куракевіча.Таксама былі затрыманыя Валянціна Хілюціч, Сафія Мінько (1939 г.н.), Зінаіда Раманенка (1949 г.н.)

Увечары Любоў Лунёву хуткая дапамога забрала з Акрэсціна. 

Затрыманы Іван Шэшко — адміністратар аднаго з тэлеграм-каналаў.

Баранавічы

Сёмага снежня ў Баранавічах супрацоўнікі ГУБАЗІК затрымалі мінімум пяць чалавек, сярод якіх Уладзімір Ланкевіч. З часткай затрыманых праводзілі следчыя дзеянні па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса. Таксама ў ГУУС выкліканы Дзмітры Баніт: у адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу за абразу ў адным з раённых чатаў. 

Наваградак

У Наваградку сёмага снежня да суда па артыкулах 23.5 і 17.1 КаАП за абразу затрыманы Віктар Малежык

Наваполацк

У Наваполацку сёмага снежня затрыманы Аляксей Рамбальскі.

Горкі

Восьмага снежня ў Горках зноў затрыманы актывіст Андрэй Юркоў. Шостага снежня ён правёў акцыю салідарнасці з адміністратыўна арыштаванымі калегамі — адзіночны пікет з пустым аркушам ватмана. Відэа ён выклаў у сацсетку. Восьмага снежня Юркова выклікалі ў мясцовы РАУС, адтуль ён ужо не выйшаў: у дадзены момант чакае суда ў Горацкім ІЧУ.

Віцебск

Восьмага снежня ў Віцебску затрымалі грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко і ксяндза Віктара Жука, паведаміла "Беларускае Радыё Рацыя". Айцец Аляксей паспеў патэлефанаваць жонцы і паведаміць, што супраць яго распачатая справа паводле артыкула 23.34 КаАП. Ёсць звесткі, што разам з ім затрыманы ксёндз Віктар Жук, які трэцяга снежня ездзіў на суд да ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага  ў прапагандзе нацысцкай сімволікі. У чым вінавацяць затрыманага Віктара Жука, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства