viasna on patreon

У Магілёве знік грамадзянскі актывіст Сяргей Тышкавец Дапоўнена

2020 2020-12-04T09:19:12+0300 2020-12-04T13:59:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tyshkavec-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Тышкавец. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргей Тышкавец. Фота з сацыяльных сетак.

Магілёўскі палітык, экс-кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама адміністратар чата "Прававы Магілёў" і актывіст Магілёўскага аддзялення арганізацыі АБФ Сяргей Тышкавец перастаў выходзіць на сувязь з вечара 3 снежня.

Калегі Сяргея паведамілі, што ў 17.30 Сяргей, будучы адміністратарам некалькіх арганізацыйных чатаў,  рэзка памяняў іх назвы на абразлівыя і выйшаў з іх. Так, са слоў актывістаў АБФ, Сяргей даў ведаць, што яго хутчэй за ўсё затрымалі, паведамляе тэлеграм канал MAYDAY.

Як стала вядома, Тышкавец павінен быў праводзіць  увечары трэніроўку па каратэ для дзяцей, але на яе не прыйшоў.

Яго сябры і калегі змаглі высветліць, што ў апошні раз яго тэлефон быў заўважаны ў раёне кінатэатра «Чырвоная зорка».

4 снежня праваабаронцы паведамляюць, што мясцовы актывіст Сяргей Тышкавец на волі. Цяпер вядома няшмат: Сяргея затрымалі, даставілі ў мясцовае ўпраўленне Губазік. Са слоў жонкі Сяргея, у іх кватэры прайшоў ператрус. Прычына затрымання пакуль незразумелая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства