viasna on patreon

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: погляд грамадзянскай супольнасці

2020 2020-12-02T12:21:41+0300 2020-12-02T12:21:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-belarus-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паралельнае віртуальнае мерапрыемства дэлегацый Еўрасаюза ў ААН у Н’ю-Ёрку і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі адбудзецца сёння ў сераду, 2 снежня.

Няспынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі з'яўляюцца найбуйнейшай кампаніяй палітычных пераследаў за апошнія чатыры дзесяцігоддзі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прызнаў палітвязнямі больш за 120 чалавек. 

Мерапрыемства прадаставіць сябрам беларускай грамадзянскай супольнасці магчымасць з першых рук расказаць аб сістэматычных палітычных рэпрэсіях, здзейсненых беларускімі ўладамі пасля выбараў 9 жніўня.

На мерапрыемстве будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

ацэнка рэпрэсій пасля несправядлівых выбараў 9 жніўня;

становішча палітычных зняволеных, у прыватнасці работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, жанчын і праваабаронцаў;

рэабілітацыя і кампенсацыя незаконна затрыманых асоб;

шлях наперад для эфектыўных расследаванняў, правасуддзя і падсправаздачнасці праграмы.

З вітальным словам выступіць Улаф Скуг, пасол, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС пры ААН у Нью-Ёрку.

Выступяць таксама Імон Гілмар, спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека і Ілзэ Брэндс Кехрыс, памочніца генеральнага сакратара ААН па правах чалавека.

Удзельнікі віртуальнай дыскусіі:

Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна";

Вольга Сяховіч, Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Алена Агарэлышэва, член феміністычнай групы Каардынацыйнага савета;

Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Мадэратар: Ілля Нузаў - дырэктар аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства