viasna on patreon

ГУБАЗіК затрымаў адміністратара канала «Белыя Халаты»

2020 2020-11-20T08:23:57+0300 2020-11-20T08:53:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belyi-halaty.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа Прэс-службы МУС.

Скрыншот з відэа Прэс-службы МУС.

На чацвёртакурсніка медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслава Мартыновіча выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мінчук з 12 жніўня з'яўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і Валанцёры».

У ходзе ператрусу, паведамляе "Наша Ніва",  у кватэры маладога чалавека канфіскаваныя планшэт, ноўтбук, атрыбутыка і мабільнік..

Мінчук прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства