viasna on patreon

Хроніка пераследу па палітычных матывах за 18 лістапада

2020 2020-11-18T15:59:10+0300 2020-11-18T17:48:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bilibuha-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 18 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Бяроза

Каля 7 раніцы 18 лістапада ў Бярозе з ператрусам прыйшлі да мясцовага актывіста Вадзіма Білібухі. У яго канфіскавалі мабільны тэлефон, а затым павезлі ў РАУС. Таксама з ператрусам прыйшлі да ягонага бацькі Валерыя Білібухі - дэпутата ад БХД Першамайскага сельсавету. У яго канфіскавалі ноўтбук, пасля ператруса Валерый быў затрыманы. Па апошняй інфармацыі, абодвух павезлі ў Баранавічы. Папярэдне, ператрусы праводзіліся ў межах крымінальнай справ аб размаляваным доме бярозаўскага міліцыянта Іванюка. 

Таксама ў межах гэтай справы ператрусы ў Бярозе цягам апошняга тыдня праходзілі ў анархістаў, антыфашыстаў і былых футбольных фанатаў.

Праводзілі ператрусы супрацоўнікі брэсцкага аддзелу ГУБАЗіК. Так, у доме Андрэя Пашковіча быў канфіскаваны ноўтбук, ГУБАЗіК паказаў ордэн на пошук гаручых сумесяў і зброі.

Гэтак жа гаручыя сумесі шукалі ў кватэры бацькоў актцывіста анархічнага руху Аляксандра Аскірка. У выніку нічога канфіскавана не было, хлопца падчас ператрусу ў Бярозе не было.

У тым жа доме, у суседняй кватэры правялі ператрус па месцы прапіскі анархіста Ігара Неліповіча, які не пражывае там з 2017 года. Кватэра належыць яго бацькам, быў канфіскаваны тэлефон яго маці. Прычынай ператрусу назвалі "знаходжанне хлопца ў міжнародным вышуку".

Супрацоўнікі ГУБАЗ аказвалі ціск і запалохвалі бацькоў Міхаіла Палоўнікава. Пыталіся пра яго месцазнаходжанне, як часта прыязджае ў Бярозу і дзе працуе.
Гэтак жа прайшоў ператрус у Алега Дразда. Супрацоўнікі ГУБАЗіК цікавіліся, ці вядома яму што-небудзь пра атакі з кактэйлямі Молатава ў Бярозе і Баранавічах. Таксама дапытвалі Уладзіміра Кныша з нагоды падпалаў спісанага дома.

Мінск

Каля 8 раніцы ў сталіцы быў затрыманы Андрэй Гаралёў. Яго даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Падставы затрымання высвятляюцца. Таксама паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Арцёма Шабалінскага.

Актывістка Ірына Шчасная, якая ў ліку іншых вяла папулярны тэлеграм-канал, была затрыманая супрацоўнікамі СК альбо КДБ, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС. Калі маці Ірыны заходзіла ў пад'езд, "супрацоўнікі ЖЭС" спыталі ў яе, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Калі маці дзяўчыны адказала, што не жыве тут, людзі зайшлі з ёй у пад'езд і жорстка адштурхнулі сталую жанчыну. Супрацоўнік, які гэта зрабіў, прадставіўся Паўлам Сідарчуком. У кватэры Ірыны праведзены вобшук, канфіскаваныя ноутбук, тэлефон, грошы. Мяркуецца, што актывістка дастаўленая для допыту ў СК.

Верхнядзвінск

Афіцыйнае папярэджанне аб экстрэмізме пад подпіс атрымала ад уладаў грамадская актывістка з Верхнядзвінска Валянціна Болбат. Жанчыну паважных гадоў выклікалі міліцыянты на так званую прафілактычную гутарку і ўручылі ёй папярэджанне, піша "Радыё Рацыя".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства